Белая (прыток Камы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Белая — рака ў Расеі, на Паўднёвым Урале і Перадуральлі, левы прыток Камы. Цячэ па тэрыторыі Башкартастану, а таксама па мяжы апошняга з Татарстанам. Самая доўгая рака ў Башкартастане. Даўжыня ракі 1 430 км, плошча басэйну 142 тыс. км².
Бярэ пачатак з балот на ўсходзе ад гары Ірэмель (Паўднёвы Ўрал). У верхняй частцы Белая цячэ ў нізкіх забалочаных берагах. Ніжэй пасёлку Цірлянскага даліна рэзка звужаецца; на асобных участках схілы яе стромкія, абрывістыя, пакрытыя лесам. Ніжэй упадзеньня правага прытоку ракі Нугуш, па меры выхаду на раўніну, даліна паступова пашыраецца; пасьля ўпадзеньня ракі Уфы Белая ўяўляе сабою тыпова раўнінную раку.
Падпітка ракі адбываецца галоўным чынам з дапамогай сьнегу. Сярэдні гадавы расход вады ў Бірску 858 м³/с. Замярзае ў другой дэкадзе лістападу, крыгаход — у сярэдзіне красавіку.
Гарады: Беларэцк, Салават, Ішымбай, Сцерлітамак, Уфа, Бірск.
Remove ads
Назва
Руская назва Белая — калька з башкірскігі Ағиҙел ці татарскага Агыйдел — «белая рака», што ідзе ад цюрцкага ак — «белая» і старажытнацюрцкага ідель — «вада, рака». Гэткім чынам, быццам бы супрацьпастаўляюцца дзьве ракі гэтай мясцовасьці, Белая-Агізель — «белая рака» і Уфа — Караідель (па-башкірску: Ҡариҙел), што значыцца «чорная рака», што, магчыма, зьвязана з колерным вызначэньнем бакоў сьвету, рака Белая цячэ з поўдня, а Ўфа — з поўначы[1][2].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads