Башкірская содавая кампанія
прамысловае прадпрыемства Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Башкірская содавая кампанія» (башк. «Башҡортостан сода компанияһы») — прамысловае прадпрыемства Расеі, заснаванае ў сакавіку 1945 году ў якасьці «Стэрлітамацкага содавага заводу» (цяпер Башкартастан).
На 2025 год была адным з найбольшых хімічных прадпрыемстваў Расеі. Займала 1-е месца ў Расеі паводле вытворчасьці кальцынаванай (58%) і харчовай соды (76%). Была адным зь вядучых у Расеі вытворцаў полівінілхлярыду (ПВХ; 20%), каўстычнай соды (34%) і кабэльных плястыкаў (10%). Таксама была адзіным у Расеі вытворцам тэрэфталёілхлярыду, анодаў з рутэн-ірыдавым пакрыцьцём і флёкулянта катыённага поліэлектраліту[3]. У 2023 годзе выкарыстаньне вытворчых магутнасьцяў склала 87 %[2].
Remove ads
Вырабы
На 2025 год «Башкірская содавая кампанія» вырабляла:
- кальцынаваную соду;
- харчовую соду;
- белыя сажы;
- хлёрысты кальц;
- полівінілхлярыд (ПВХ);
- кабэльныя плястыкаты з ПВХ;
- каўстычную соду;
- саляную кісьлю;
- дыхлёрэтан;
- запавольнікі ржавеньня;
- хлёрпарафіны;
- стужкі ПВХ[4];
- комавую і молатую вапну;
- вапнавае малако;
- крэмнязём;
- кокса-антрацыта-вугальную сумесь;
- павараную выварачную соль;
- натравае вадкае шкло[5];
- вадкі і газападобны азот;
- тытанавыя аноды з мэталааксідным актыўным пакрыцьцём і безь яго;
- вадкі і газападобны тлен;
- хлёрысты дымэтылдыялілямоній;
- серчаную кісьлю;
- гіпахлярыт натру;
- водараспушчальны катыённы і сынтэтычны поліэлектраліты;
- эпаксідную смалу;
- тэрэфталёілхлярыд[6].
Remove ads
Мінуўшчына
У 1936 годзе дружына геолягавыведнікаў выявіла запасы вапняку для вытворчасьці цэмэнту і соды ў стэрлітамацкіх гарах (Башкірская АССР). Таксама пры выведцы нафтавых радовішчаў каля Ішымбая выявілі паклады каменнай солі, якая была 2-м складнікам у вытворчасьці соды. У 1939 годзе абралі пляцоўку для будоўлі «Стэрлітамацкага содавага заводу». У 1941 году распачалі яго ўзьвядзеньне. Пасьля пачатку Нямецка-савецкай вайны сюды вывезьлі абсталяваньне Славянскага і Данецкага содавых заводаў ва Ўкраінскай ССР[7].
У сакавіку 1945 году атрымалі першую партыю каўстычнай соды. У жніўні 1945 году Савет народных камісараў СССР ухваліў павелічэньне вытворчасьці кальцынаванай і каўстычнай соды. У 1946 годзе пачалі ўзводзіць цэмэнтны завод. 10 лістапада 1951 году «Стэрлітамацкі содавы завод» пачаў устойлівы выпуск кальцынаванай соды пасьля пуску першай чаргі цэхоў. У красавіку 1952 году атрымалі першы цэмэнт. У 1952 годзе побач з цэмэнтным заводам пачалі ўзводзіць завод дахавага шыфэру, які запрацаваў 18 лютага 1956 году. У 1956 годзе выйшлі на 1-е месца ў Савецкім Саюзе паводле выпрацоўкі соды. 1 ліпеня 1957 году на аснове содавага, цэмэнтнага і шыфэрнага заводаў з агульнай сыравіннай базай утварылі «Стэрлітамацкі содава-цэмэнтны камбінат», які стаў найбольшым прадпрыемствам у горадзе[7].
У 1960-я гады пабудавалі цэхі ачышчанай харчовай соды і белай сажы. У 1970-я гады запусьцілі 3-ю чаргу вытворчасьці кальцынаванай соды і пабудавалі першы ў Савецкім Саюзе цэх цяжкай соды, цэх будаўнічага гіпсу, цэхі баравай вытворчасьці і цэх вапняковай мукі для земляробства. У 1975 годзе камбінат перайменавалі ў вытворчае аб'яднаньне «Сода». У 1980-я гады ўвялі ў дзеяньне вытворчасьці сынтэтычных мыйных сродкаў і сьценавых блёкаў, а таксама цэх вуглекісьлевай белай сажы[7].
У сьнежні 1994 году прадпрыемства пераўтварылі ў адкрытае акцыйнае таварыства. 1 ліпеня 2008 году са складу прадпрыемства вылучылі ЗАТ «Будаўнічыя матэрыялы» і «Сыравінную кампанію». У траўні 2013 году адбылося аб'яднаньне з ААТ «Каўстык», якое заснавалі 8 жніўня 1964 году ў якасьці «Стэрлітамацкага хімічнага заводу» на Яр-Бікадацкім радовішчы солі і нафты. Перад тым да 2001 году на «Каўстыку» павялічылі магутнасьць запушчанай у 1966 годзе вытворчасьці полівінілхлярыду (ПВХ) з 45 000 да 120 000 тонаў за год і пабудавалі вытворчасьць вінілхлярыду магутнасьцю 135 000 т за год. У выніку аб'яднаньня ўтварылі «Башкірскую содавую кампанію»[7]. У 2022 годзе асноўную частку даходаў далі продажы кальцынаванай соды — 42 %, ПВХ — 21 %, каўстычнай соды — 8 % і харчовай соды — 5 %. У склад прадпрыемства ўваходзілі 2 вытворчасьці «Каўстык» і «Сода», «Беразьнікоўскі содавы завод» (95 %), гандлёвы дом «Башхім» і сумеснае зь нямецкім «Гайдэльбэрскім Цэмэнтам» прадпрыемства «СК». Урад Расеі меў 57 % паёў, зь іх перадаў 12 % ураду Башкартастану ў давернае кіраваньне, а 38 % паёў наўпрост меў урад Башкартастану[8].
Кіраўнікі
- Ан Ен Док (2007 — 1 ліпеня 2019)
- Эдуард Давыдаў (ад 1 ліпеня 2019 году)
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads