Альшымава
былая вёска ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альшы́мава[2] — былая вёска ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіла ў склад Субацкага сельсавету. Цяпер у складзе Ваўкавыску.
Remove ads
Гісторыя
У 1800 годзе шляхецкая ваколіца ў Ваўкавыскай парафіі з 13 шляхціцамі і 7 мужчынамі сялянамі. У 1811 годзе частка вёскі з 1 мужчынам у фальварку А. Ёсіфа Брынка, другая частка з 8 мужчынамі ў другім фальварку А. Ігнація Тулоўскага. У 1836 годзе дзьве прыватныя вёскі з 10 дварамі, 35 мужчын і 33 жанчыны. У 1845 годзе частка вёскі ў маёнтку А. Тарэзіі Банькоўскай 8 дваровых людзей, 21 мужчына і 21 жанчына. У 1858 годзе частка вёскі з 15 мужчынамі і 16 жанчынамі ў маёнтку А. Тарэзы Паўлаўны Банькоўскай, другая частка вёскі з 15 мужчынамі і 16 жанчынамі ў другім маёнтку А. Леапольда Восіпавіча Тулоўскага. З 1861 годзе ў Біскупіцкай воласьці. У 1905 годзе — 121 жыхар, у 1914 — 27 двароў, 72 мужчын і 77 жанчын.
У 1921—1939 гг. у гміне Біскупцы.
26 красавіка 2011 году вёска Альшымава перададзеная ў склад гораду Ваўкавыску[3].
Remove ads
Насельніцтва
- 2004 год — 53 двары, 132 жыхары
- 2009 год — 150 чалавек[1]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads