Сургонцішкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сургонцішкі (лет. Surgantiškės) — вёска ў Летуве, каля ўтоку ракі Стрэвы ў Нёман. Уваходзяць у склад Кронскага староства Кашадарскага раёну Ковенскага павету.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Сурконт складаецца з фармантаў -сур- (-сыр-), які паходзіць ад гоцкага sisu 'чароўны сьпеў, заклён', і -гонт- (-гунт-), які паходзіць ад гоцкага gunþs 'бойка, бітва'[1]. Такім парадкам, імя Сурконт азначае «заклён бітвы»[2]. Адзначаліся германскія імёны Сысыгунда або Сергунда (Sisigunda[3], *Sergunda[4]) і Сургант (Surgant[5]).

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[6], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[7]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[8].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1865 год — 25 рэвіскіх душаў[9]
  • 1905 год — 58 чалавек[10]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads