Сургонт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сургонт (Сургунт, Сергант), Суркунт (Сурконт), Суркант — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Remove ads
Паходжаньне
Сысыгунда, Сесекунда, Сергунда, Сурыгун або Сырыгун (Sisigunda, Sesecundus[1], Sesecundo[2], *Sergunda[3], Surrigvn[4], Syrrigvn[4]) і Сургант (Surgant[5]) — імёны германскага паходжаньня[6]. Іменная аснова -сір- (-сер-, -сіс-) (імёны ліцьвінаў Сіргоўд, Сіргут, Сірмонт; германскія імёны Siriaud, Sergudo, Sirmont) паходзіць ад гоцкага sisu 'чароўны сьпеў, заклён'[7], аснова -гунд- (-гунт-, -кунт-) (імёны ліцьвінаў Гунтар, Вігунт, Вірконт; германскія імёны Guntar, Wigunt, Werecundus) — ад гоцкага gunþs 'бойка, бітва', а аснова -генд- (-гент-, -гінт-) (імёны ліцьвінаў Гінтэр, Агінт, Эйгінт; германскія імёны Genter, Aginto, Eigint) — ад гоцкага gands 'посах', пераноснае 'чары'[8]. Такім парадкам, імя Сурконт азначае «заклён бітвы»[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Jadut Surkanten son (29 верасьня 1379 году)[10]; Сурконту у Колтянех чоловекь (1440—1492 гады)[11]; Сурконътъ конокормца был, и того Сурконъта вызволил с тое службы великии князь Витовть (10 ліпеня 1496 году)[12]; з села Сурконтовичъ (1567 год)[13]; Surkonty: p. Kazimierz Surgont, p. Mikołaj Surgont, p. Aleksander Surgont[14], p. Samuel Surkont[15], p. Helena Surgontowa[16] (1690 год); Marcin Surgont (21 жніўня 1780 году)[17]; Jakub Siergantt (24 кастрычніка 1765 году)[18]; Marcin Surgunt (5 лютага 1781 году)[19]; Parafia dorsuniska… Surgontyszki — okolica szlachty (1784 год)[20]; Katarzyna Surguntowa (9 кастрычніка 1794 году)[21]; Jan Surgontt (1810 год)[22]; Leonard Surkunt (1823 год)[23].
Remove ads
Носьбіты
- Сурконт — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
Сургонты (Сурканты) гербаў Геральт і Гоўвальд — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага і Лідзкага паветаў[24].
Сургонты (Surgont) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[25].
Сургунты — літоўскі шляхецкі род[26].
На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Сурканты, на гістарычнай Ковеншчыне — Сургонцішкі.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads