Заходняе апэратыўнае камандаваньне
Апэратыўнае аб'яднаньне Сухапутных войскаў Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь, створанае ў сьнежні 2001 году на аснове 28-га армейскага кор From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Заходняе апэратыўнае камандаваньне (ЗАК) — апэратыўнае аб’яднаньне Сухапутных войскаў Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь, створанае ў сьнежні 2001 году на аснове 28-га армейскага корпусу[1].
Штаб месьціцца ў Горадні па вул. Леніна, д. 9. Заходняе апэратыўнае камандаваньне складаецца з кіраўніцтва, злучэньняў і вайсковых частак родаў войскаў: спэцыяльных войскаў, тэхнічнага і тылавога забесьпячэньня. Асноўныя задачы ЗАК: 1) падтрыманьне баявой і мабілізацыйнай гатоўнасьці; 2) удасканаленьне баявой вывучкі і зладжанасьці; 3) плянаваньне прымяненьня падначаленых войскаў, узгадненьне дзейнасьці органаў вайсковага кіраваньня, мясцовага кіраваньня і самакіраваньня ў галіне абароны[1]. Вайсковыя часткі месьцяцца ў Берасьцейскай і Гарадзенскай абласьцях Беларусі.
Remove ads
Склад
На 2015 год Заходняе апэратыўнае камандаваньне ўлучала:
- Агульнавайсковыя злучэньні —
- 6-я асобная мэханізаваная брыгада (Горадня);
- 11-я асобная мэханізаваная брыгада (Слонім, Гарадзенская вобласьць);
- Злучэньні і часткі артылерыі —
- 111-я артылерыйская брыгада (Берасьце);
- 1199-ы зьмяшаны артылерыйскі полк (в. Слабудка, Пружанскі раён, Берасьцейская вобласьць);
- Злучэньні і часткі вайсковай супрацьпаветранай абароны —
- 62-я зэнітная ракетная брыгада (Горадня);
- 215-ы асобны радыётэхнічны полк (Наваградак, Гарадзенская вобласьць);
- Частка інжынэрных войскаў —
- 557-я інжынэрная брыгада (Горадня);
- Частка войскаў сувязі —
- 74-ы асобны полк сувязі (Горадня);
- Рамонтна-тэхнічныя часткі і часткі захоўваньня ўзбраеньня і вайсковай тэхнікі —
- 815-ы цэнтар тэхнічнага абслугоўваньня (Баранавічы, Берасьцейская вобласьць);
- 28-я база захоўваньня ўзбраеньня і тэхнікі (Баранавічы);
- Частка тылу —
- 108-ы асобны полк матэрыяльнага забесьпячэньня (Наваградак)[2].
Remove ads
Мінуўшчына
11 студзеня 1992 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў Пастанову № 1403-XII «Аб Узброеных сілах, якія дысьлякуюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», паводле якой загадаў «Падначаліць усе фармаваньні Ўзброеных сілаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь Савету міністраў Рэспублікі Беларусь»[3]. У выніку зімовы заклік вайскоўцаў 28-й арміі, штаб якой месьціўся ў Горадні зь верасьня 1945 году, прысягнуў на вернасьць Беларусі. У вайсковых частках увялі вывучэньне беларускай мовы для тых афіцэраў, якіх заклікалі ў войска за савецкім часам з Расейскай СФСР і іншых падсавецкіх краінаў[4]. 18 сакавіка 1992 г. Вярхоўны Савет Беларусі ўхваліў Пастанову № 1530 «Аб Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь», паводле якой вырашыў: «Даручыць Савету міністраў Рэспублікі Беларусь з 20 сакавіка 1992 году прыступіць да ўтварэньня Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь»[5], у склад якіх такім чынам увайшла 28-я армія.
6 траўня 1992 г. Савет міністраў Беларусі зацьвердзіў Пастанову № 262 «Аб перападпарадкаваньні фармаваньняў Узброеных сілаў, якія дысьлякуюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрству абароны»[6], якому стала падпарадкоўвацца і 28-я армія. Да канца 1992 г. склад арміі істотна скарацілі, у тым ліку ў Слабудцы (Пружанскі раён, Берасьцейская вобласьць) расфармавалі 954-ы рэактыўна-артылерыйскі полк. Тамсама на пачатку 1993 г. расфармавалі і 801-ы рэактыўна-артылерыйскі полк. 1 чэрвеня 1993 г. 28-ю агульнавайскавую армію ў выніку скарачэньня пераўтварылі ў 28-ы армейскі корпус. 17 сьнежня 2001 г. 28-ы армейскі корпус пераўтварылі ў Заходняе апэратыўнае камандаваньне[4].
Камандзіры
- Павал Казлоўскі, генэрал-лейтэнант (сакавік 1989 — ліпень 1991)
- Уладзімер Чыліндзін, генэрал-маёр (ліпень 1991 — лістапад 1992)
- Леанід Мальцаў (7 красавіка 1993 — жнівень 1994)
- Сяргей Гурулёў (ліпень 2000 — люты 2001)
- Віктар Хрэнін, генэрал-маёр (з 23 чэрвеня 2015 году[7] — 20 студзеня 2020)
Начальнікі штаба:
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads