Суцін

вёска ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Суцін
Remove ads

Су́цін[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Блускага сельсавету.

Хуткія факты

Знаходзіцца за 31 кілямэтар на паўднёвы ўсход ад гораду Мар'іна Горка, 94 кілямэтры ад Менску.

Remove ads

Гісторыя

Упершыню Суцін згадваецца ў «Інвэнтарным апісаньні маёнтку Сьвіслач» ад 1560 году. Пазьней Суцін двойчы прыгадваецца ў дакумэнце «Инвентарь имения Орешковичи Минского повета» ад 27 верасьня 1599 г.:

« … Бобровые гоны на р. Свислочи на кгрунте прилеглым того села [Орешковичи] починаются от с. Орешковского одным берегом до рубежа Блузского, по другой стороне до жеременья ку той границе Блузской; на другой р. Тали – берег один, а другой берег прилеглый кгрунт кн. Горского с. Цели аж до границы Сутинской, урочища Славчолки.

… По другой стороне тоеж р. Свислочи остров Сприпаш, починается одним боком от р. Тали аж до границы Сутинской кгрунтов подданных бискупих до Славчолки, от Славчолки до урочища Ворот бором до жеременья, а концом от Блузской пущи до Свислочи упира(ет). …[2]

»

Пасьля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) — у складзе Расейскай імпэрыі.

Шляхта Суціну прымала актыўны ўдзел у паўстаньні 1863 года. У 1863 годзе каля в. Суцін быў бой паўстанцкага атраду С.Ляскоўскага з царскімі войскамі.

Камандзір казацкай сотні 26 красавіка даносіў свайму начальству:

«...3 гэтага боку Суціна я знайшоў мост раскіданым, і з бярвёнаў і маставой насьцілкі складзена нешта накшталт рэданту, а на самым беразе рэчкі насыпаны вал, каб абстрэльваць вугал рэ­данту і ўвесь даволі глыбокі брод; наогул цяжка даступная балотная мясцовасьць разьмяшчэньнем маставых прыкрыцьцяў да таго ўмацавалася, што ўзяць яе адной пяхотай без значнай страты было немагчыма». 

Паводле перапісу насельніцтва 1897 году, у Суцін быў 41 двор, пражывала 96 мужчын і 99 жанчын. У тым жа перапісе згадваецца «ваколіца Суцін», у якой было 88 двароў, пражывала 430 мужчын і 441 жанчына.

Напрыканцы лютага 1918 году тэрыторыя акупавана войскамі кайзэраўскай Нямеччыны. 25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматы абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У сьнежні 1918 году занятая Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 году — у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 году пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 году ў БССР. Тут створана працоўная школа 1-ай ступені, у якой 1922 г. вучылася 50 хлопчыкаў і 13 дзяўчынак. У пачатку 1930-ых гг. створаны калгас «Арэшкавічы», працавала кузьня.

У верасьні 1941 году 280 талькаўскіх і суцінскіх жыдоў былі расстраляныя і пахаваныя ў адной магіле ў лесе за рэчкай.

Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Суцінскага сельсавету[3].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1897 год — 41 двор, пражывала 96 мужчын і 99 жанчын; ваколіца Суцін — 88 двароў, пражывала 430 мужчын і 441 жанчына
  • 2002 год — 461 жыхар, 225 двароў
  • 2009 год — 307 чалавек[4]

Асобы

Славутасьці

  • Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага

Галерэя


Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads