Сымбаль драму

сымбаль валюты From Wikipedia, the free encyclopedia

Сымбаль драму
Remove ads

Сы́мбаль дра́му, таксама знак дра́му (֏) — кароткае пазначэньне нацыянальнай валюты Армэніі. Уяўляе сабою перакрэсьленую дзьвюма гарызантальнымі лініямі вялікую літару Դ (d), якая сустракаецца толькі ў армянскім альфэбце й зь якой пачынаецца слова «драм» (па-армянску: Դրամ), якая пазначае нацыянальную грашовую адзінку й грошы ў шырокім сэнсе.

Іншыя варыянты сымбаля драму:
դր.
Кадаваньне ISO 4217:
AMD (051).

Хуткія факты Іншыя назвы, Зьвесткі ...

Найранейшы дакумэнт, дзе быў скарыстаны знак, датаваны 7 верасьня 1995 годам. Афіцыйнае прызнаьне знака адбылося ў 2001 годзе[1], у 2003 годзе знак зьмешчаны на рэвэрс 10-тысячнай банкноты; у 2007 годзе ўлучаны Нацыянальным інстытутам стандартаў Армэніі ў стандарт ОСТ 34.001-2006; у 2012 годзе — у стандарт Юнікод (група «Армянскае пісьмо»; па-ангельску: Armenian): арыгінальная назва — Armenian dram sign  (анг.); код — U+058F.

Паводле пастановы тэндэрнай камісіі ЦБ Армэніі афіцыйнымі аўтарамі знака лічацца Карэн Камэндаран і Рубэн Арутчан, якія прапанавалі падобныя эскізы знака.

Remove ads

Укараненьне й прасоўваньне знака

Thumb
Рэвэрс купюры ў 10 000 драмаў.
Thumb
Юбілейная манэта ў 5000 драмаў.

Выкарыстаньне на грашовых знаках

У 2003 годзе знак драма быў упершыню разьмешчаны на грашовым знаку — рэвэрсе купюры вартасьцю 10 000 драмаў, паўторныя выпускі якой адбыліся ў 2006 і 2008 гадах.

У 2008 годзе знак драма зьмешчаны на рэвэрсе юбілейнай манэты вартасьцю 5000 драмаў, выпушчанай да 15-годзьдзя нацыянальнай грашовай адзінкі.

Далучэньне да шрыфтоў і стандартаў

У 2007 годзе Нацыянальны інстытут стандартаў Армэніі прапанаваў папраўку ў стандарт кадаваньня знакаў і літар армянскага альфабэту ў раскладзе клявіятуры АСТ 34.001-2006, замяніўшы словазлучэньне armdram на графічную выяву знака. Знак драма пададзены ў стандарце кодам 91.

Пачынаючы з 2008 году пад эгідай Міністэрствы культуры Армэніі й армянскага прадстаўніцтва кампаніі Microsoft праводзяцца конкурсы не-лацінскіх шрыфтоў Granshan[2], у выніку чаго знак драма быў зафіксаваны ў новых армянскіх шрыфтах, абавязковых да ўжываньня ў дзяржаўных установах (гл. падзел «Дадатковыя ілюстрацыі»).

У 2012 годзе знак драма канчаткова зацьверджаны ў міжнародных стандартах Unicode і ISO[3][4].

Remove ads

Дадатковыя ілюстрацыі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads