Сымбаль манату
сымбаль валюты Азэрбайджану From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сы́мбаль мана́ту ці сымба́ль азэрбайджа́нскага мана́ту (₼) — друкарскі сымбаль, які ўваходзіць у блёк «Сымбалі валют» (анг. Currency Symbols) стандарту Юнікод. Выкарыстоўваецца для прадстаўленьня нацыянальнае валюты Азэрбайджану — манату (азэрб. Manat)[1][2].

Remove ads
Напісаньне
Сымбаль «₼» уяўляе сабой стылізаваную маленькую лацінскую літару «m» у выглядзе паўкола, перакрэсьленага адной вэртыкальнай / дыяганальнай лініяй. Канкрэтнае напісаньне залежыць ад шрыфту, які быў выкарыстаны для вываду сымбаля[3].
Гісторыя
Сымбаль зьявіўся ў якасьці аднаго з элемэнтаў афармленьня асабовага боку банкноты вартасьцю 100 манатаў, выпушчанай у абарачэньне ў студзені 2006 году[4]. Дызайн грашовых знакаў і сымбаля нацыянальнае валюты Азэрбайджану быў выкананы аўстрыйскім дызайнэрам Робэртам Калінай, які вядомы таксама распрацоўкай афармленьня апошняй сэрыі аўстрыйскіх шылінгаў і першых эўрабанкнотаў[5][6][7].
Дызайн сымбаля азэрбайджанскага манату быў натхнёны дызайнам сымбаля эўра (€)[7]. Ён нагадвае павернуты на 90° знак эўра з адной паласой. Сымбаль манату адлюстроўваецца справа ад сумы ў азэрбайджанскай мове.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads