Сьвятлана Нартава
беларуская мастачка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьвятла́на Іва́наўна На́ртава (нар. 4 верасьня 1932, Бабруйск — † 12 сьнежня 2008, Менск) — беларуская мастачка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 1960 г. закончыла Менскую мастацкую вучэльню й у 1966 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут[1] . Вучылася ў Гаўрылы Вашчанкі, Уладзімера Стальмашонка. Выкладала ў Менскай мастацкай вучэльні (1961—1966). Сябра Беларускага саюзу мастакоў з 1970 г.[2] Працавала ў розных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: габэлен, мазаіка, кераміка, вітраж, кніжная графіка і інш.
Асноўныя творы: вітражы ў гатэлі ў Берасьці; мазаіка «Таямніцы акіяна» у басэйне «Вясёлка»; вітражы «Сувязь часу» для міжгародняй тэлефоннай станцыі; зграфіта ў кінатэатры «Электрон»; габэлен «Вечна жывым прысьвячаецца» у Палацы спорту вытворчага аб’яднаньня «Гарызонт» (усе ў Менску), міні-габэлены (аўтарская тэхніка з натуральнага шоўку) — «Месячнае сьвятло», «Жнівеньскае», «Роздум глыбіні», «Імгненьне цішыні», «Вясёлка сфэр», «Інтэрпрэтацыя жаху 1986 года», «Эстафэта» (усе ў сааўтарстве з А. Філімонавым). Ілюстравала кнігі Ларысы Геніюш[3], Ніны Мацяш[4], Марка Смагаровіча[5] і інш.[6][7] Жыла ў Менску.
Удзельніца мастацкіх выстаў з 1960. Працы знаходзяцца ў музэі сучаснага мастацтва ў Менску, фондах Беларускага Саюзу Мастакоў.
Remove ads
Кнігапіс
- Трызна Д. С. Беларускія дываны і габелены / рэдактар Мая Міхайлаўна Яніцкая. — Менск: Навука і тэхніка, 1981. — 126 с. — 2400 ас.
- Сучасны габелен беларускіх мастакоў : Альбом / Аўтар уступнага артыкула Барыс Крэпак. — Менск: 1991. — 33 с.
- Беларускі габелен = Белорусский гобелен = Tapestry in Belarus / укладальнік Людміла Пятруль ; аўтар уступнага артыкула Ларыса Фінкельштэйн; пераклад на беларускую мову Н. Г. Баранавай ; пераклад на англійскую мову А. В. Валасач. — Менск: Беларусь, 2015. — 317 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-01-1153-1
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads