Ніна Мацяш

беларуская паэтка, перакладніца From Wikipedia, the free encyclopedia

Ніна Мацяш
Remove ads

Ніна Мацяш (20 верасьня 1943, Нівы, Бярозаўскі раён — 19 сьнежня 2008, Белаазёрск[1][2][3][4][5] ) — беларуская паэтка й перакладніца.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзілася ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Бацька — Язэп Мікалаевіч Мацяш нарадзіўся 4 сьнежня 1902 году ў вёсцы Нівы. Маці — Алена Сымонаўна Мацяш (у дзявоцтве Сеч) нарадзілася 14 лютага 1905 году.

« «Я даўно зразумела — усё, што ёсьць ува мне добрае, — яно ад іх, ад маіх бацькоў.
У пэўнай ступені нават вершы ад іх»[6]
»

Сям’я Язэпа Мікалаевіча і Алены Сымонаўны была шматдзетнай. Было ў ёй дзесяць дзяцей — восем дачок і два сыны. Ганна, Марыя й Ніна хварэлі на меапатыю (Myopathy (лац.)).[7]

« «Надзея, патрабуй жыцьця!

Хай здані лёгікі й явы
Шабасяць —
Ты на іх управа,
Адной табой хварэе права
Паверыць у вясны працяг,
У сэнс бязьлітасны быцьця, —
Надзея, патрабуй жыцьця![8]

»

Пасьля заканчэньня Бярозаўскай сярэдняй школы ў 1960 г. паступіла ў Менскі пэдагагічны інстытут замежных моў на факультэт францускай мовы. У часы вучобы невылечная хвароба прыкула яе да інваліднага вазка. Пераадольваць маральныя і фізычныя пакуты ёй даводзілася ўсё астатняе жыцьцё. Але складаны лёс толькі расшырыў яе паэтычны талент. Атрымала дыплём, здаўшы экзамэны экстэрнам за шэсьць сэмэстраў. Бліскуча ведала францускую й нямецкую. Ангельскую й польскую вывучыла самастойна. Нягледзячы на цяжкае фізычнае становішча выкладала нямецкую мову ў Белаазёрскай прафэсійна-тэхнічнай вучэльні (1973—1977).[9]

З 1971 году ў Саюзе пісьменьнікаў СССР. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру й Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Зьяўлялася старшынём Берасьцейскага аддзяленьня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў зь 2006 году і да сваёй сьмерці.[10][11]

Ніна Мацяш была арганізатарам, укладальнікам і рэдактарам альманаху Жырандоля ў 2008 годзе.

Remove ads

Творчасьць

Да паэзіі Ніна Мацяш зьвярнулася ў студэнцкія гады. Спачатку гэта былі асобныя вершы, прысьвечаныя прыродзе роднага краю, людзям, сваякам. З 1967 г. пачала пісаць па-беларуску. У 1970 годзе ў выдавецтве «Беларусь» пабачыў сьвет яе першы паэтычны зборнік «Агонь», у якой было акрэсьлена кола праблем, як духоўных, маральных, так і будзённых, якія абазначылі яе творчы шлях. Аўтар шматлікіх зборнікаў вершаў — «Агонь» (1970), «Удзячнасьць» (1973), «Ральля суровая» (1976), «Прыручэньне вясны» (1979), «Поўны келіх» (1982), «Жнівень» (1985), «Паварот на лета» (выбранае, 1986), «Шчасьлівай долю назаві» (1990), «Паміж усьмешкай і сьлязой» (выбранае, 1993), «Палёт над жытам» (выбранае, 1997), «Я вас люблю» (вершы прысьвячэньні, 1998), «Душою з небам гаварыць» (выбранае, 1999), «Богава дрэва» (2004), «У прыгаршчах ветру» (пасьмяротны зборнік вершаў, перакладаў, эсэ, 2009).

« «Я маю толькі ймя.

Чатары літаркі-
нібы чатыры бакі свету.
Твор,
мне прадвызначаны
дзеля пераствору
у плынь жыцця.
Тайнапіс лёсу, каторы
спрабую адтаемніць.»[12]

»

Яе адметнае сьветаўспрыманьня, веданьне сусьветнай культуры, нацыянальнага багацьця й народных вытокаў узбагаціла беларускае прыгожае пісьменства новым зьместам і формай. Нягледзячы на магутны ўплыў замежных аўтараў, яе творчасьць захавала нацыянальны дух дзякуючы звароту да традыцыйных народных каштоўнасьцяў, фальклёрным вобразам і матывам.

« Дзячу долі за ўсе пуцявіны,

Дзе жаўронкавы час, і савіны
Мяне моцніў вяртаньнем маім
У ціхмяны мой край, да жытла
Каля шэрага поля й балота,
Каб адчуць – зноў і зноў! – я магла
Наўзвышальную дзею тайноты
Ўласнай зьлітнасьці з гэтай зямлёй,
З песьні ейнае ладам смутлівым,
З той адвечнай гаворкай, якой
Сьвет шматстайняць і родныя Нівы
(мая вёска, мае карані).
Гадаванка палескае глебы,
Я папросту не мела патрэбы
З Музай мовай чужой гаварыць[13]

»

Сваёй любімай матулі паэтэса прысьвяціла славутую «Паэму жніва» (1983),[14] за якую ў 1984 годзе атрымала Літаратурную прэмію імя А. Куляшова. Яе цікавілі значныя й неардынарныя асобы («Малітва Апанаса Філіповіча», «Маналёг Казіміра Лышчынскага», «Песьня касінераў», «Маналёг Камілы Марцінкевіч», «Маналёг каханай Кастуся Каліноўскага», «Дарожнае. Па сьвяце паэзіі ў Крошыне»).[15]

Паэтка поруч з паэтычным майстэрствам авалодала майстэрства перакладчыка. Дасканалае валоданьне францускай, нямецкай, польскай і іншымі мовамі дазваляла адчуць багацьце сусьветнай культуры зь першакрыніц.[16] У яе пераўтварэньні па-беларуску выйшлі кнігі прозы Жана Аліўе «У краіне індзейцаў» (1973)[17]; Жоржа Сымэнона «Першая справа Мегрэ» (1982)[18]; навэлы Гі дэ Мапасана (1987)[19]; Антуана дэ Сэнт-Экзюпэры[20] «Плянэта людзей» (1984)[21] і «Маленькі прынц» (1989, 1996, 2017, 2019, 2021)[22][23][24][25][26]. Дзякуючы яе майстэрству здабыткам беларускага чытача сталі лірыка францускіх паэтаў — П’ера дэ Рансара, Жаашэна дзю Бэле, Жана-Антуана дэ Баіфа(fr); Жака Грэвена(fr), П’ера Жана Бэранжэ(fr)і інш.; [27][28]; паэзія немцаў — Фрыдрыха Шылера, Элькэ Эрб(de)[29]. Хрысьціны Лавант(de)[30]; таксама палякаў — Юльюша Славацкага, Марыі Канапніцкай, Марыі Паўлюкоўска-Яснажэўскай(pl), Віславы Шымборскай[31][32][33][34]; украінскіх — Тараса Шаўчэнкі, Лесі Ўкраінкі; Аляксандра Гаўрылюка, Уладзімера Барны[35][36][37], паэма «Маруся Чурай» Ліны Кастэнка (1989)[38][39]; баўгараў — Весяліна Ханчава(bg) і Божыдара Божылава(bg); расейцаў — Міхаіла Лермантава; сербскахарвацкіх паэтаў — Мамчыла Джэркавіча, Владэта Вукавіча і інш.[40][41]

Сем кніжак падрыхтавала пісьменьніца дзеткам. Ніна Мацяш пісала творы для тэатра лялек і тэлесцэнарыяў. Першая пастаноўка Берасьцейскім тэатрам лялек спэктакля «Прыгоды трох парасят» паводле матываў ангельскай народнай казкі (1976). Паэтычная драма «Крок у бесьсьмяротнасьць» пастаўлена ў Берасьцейскім тэатры лялек (1977). Беларускае тэлебачаньне паставіла п’есу па тэлесцэнарыю Ніны Мацяш аб творчасьці Вітольда Бялыніцкага-Бірулі «Пясьняр роднай прыроды» (1978), а пазьней Рокуэла Кэнта «Гэта я, Госпадзі» (1980). Прэмʼера музычнага спэктакля «Воўк і раз, два, тры..» па пʼесе Ніны Мацяш «Прыгоды трох парасят» у пастаноўцы Беларускага тэатра «Лялька» у Віцебску (2001).[42]

Ніна Мацяш аўтар музычна-паэтычнага альбома «Забялела ночка», многія ўласныя вершы пакладзены на музыку рознымі кампазытарамі й ёю самою, і сярод іх — «Усьмешка», «Забялела ночка», «Калядная», «Песьня ў цярноўніку». [43] Як набытак гэтага песеннага таленту засталіся аўдыёкасэта «Бэзавая завіруха» і кампакт-дыск.[44][45] Вершы беларускай паэтэсы пакладзены на музыку кампазытарамі — Інай Вінаградавай,[46] Б. Віташнёвым,[47] С. Куксам, Марыянай Марозавай,[48] Л. Міхайлоўскай, А. Марозавым, Валянцінам Перапёлкіным, Г. Федасюком.[49][50]

Яе паасобныя творы друкаваліся ў многіх замежных краінах на ангельскай,[51] баўгарскай,[52] [53] летувіскай[54] польскай,[55] расейскай,[56] [57] сэрбскай,[58] украінскай,[59] францускай,[60] [61] і іншых мовах.

Ніна Мацяш захаплялася вышываньнем і стварала карціны пры дапамозе птушыных пёрак (пёркаграфія).

Remove ads

Грамадзка-асьветніцкая дзейнасьць

На пачатку перабудовы, дзякуючы найперш намаганьням Ніны Мацяш, у Белаазёрску была створаная культурна-асьветніцкая арганізацыя «Агмень». Ніна Мацяш наладжвала для яе ўдзельнікаў шматлюдныя вечарыны, знаёміла белаазёрцаў зь вядомымі творчымі асобамі.

Зьяўлялася старшынём Берасьцейскага аддзяленьня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў зь 2006 году і да сваёй сьмерці.

Узнагароды

  • Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (1994).
  • Ганаровая грамадзянка Белаазёрску.
  • Ляўрэат літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1984) за «Паэму жніва».
  • Ляўрэат фэстывалю «Берасьцейская зорка-98».
  • Ляўрэат міжнароднай прэміі імя Рыгора Скаварады (Украіна, 2008).[62]
  • Ляўрэат літаратурнай прэміі імя Ўладзімера Калесьніка (2009, пасьмяротна) за зборнік «У прыгаршчах ветру».[63].

Ушанаваньне памяці

  • На доме, дзе жыла апошнія гады Ніна Мацяш, усталявана мэмарыяльная шыльда ў гонар паэткі.
  • Белаазёрская гарадзкая бібліятэка імя Ніны Мацяш — з 2010 году Белаазёрская гарадская бібліятэка стала насіць імя славутай паэткі Ніны Мацяш; з 2011 году ў Белаазёрскай гарадзкой бібліятэцы імя Ніны Мацяш дзейнічае экспазыцыя «У спагадзе абярэжлівай нябёсаў», якая ўсебакова раскрывае асобу творцы й літаратурную спадчыну паэткі; штогод 20 верасьня, у дзень нараджэньня Ніны Мацяш, ладзяцца літаратурныя чытаньні памяці паэткі «Бабіна лета» ў Белаазёрску, у якіх удзельнічаюць вядомыя пісьменьнікі Беларусі, мясцовыя літаратары, грамадзкасьць. Белаазерск, вул. Леніна, 34 (52°28′08.91″ пн. ш. 25°10′43.23″ у. д.)[64]
  • Гімназія ў Белаазёрску — экспазыцыйная заля ў гісторыка-краязнаўчым музэі, прысьвечаная жыцьцёваму й творчаму шляху паэткі, адкрылася ў сакавіку 2014 году ў гімназіі на вуліцы Будаўнікоў, 20 (52°28′10.00″ пн. ш. 25°10′13.80″ у. д.)[65]
  • Прапановы — зрабіць музей у кватэры, у якой жыла паэтка, і перайменаваць вуліцу Школьную не атрымала падтрымкі ўладаў. [66]
  • У Берасьці на некаторых будынках зьмешчаны па-мастацку аформленыя вершы Ніны Мацяш.
Remove ads

Кнігапіс

Пэрыёдыка

Крытыка, рэцэнзіі

Remove ads

Відэа, аудыё

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads