Сьвяты Юр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сьвяты Юр
Remove ads

Сьвя́ты Юр (па-славацку: Svätý Jur, па-вугорску: Szentgyörgy) — невялікае вінаробчае мястэчка на паўночным усходзе ад Браціславы. Назва азначае «Сьвяты Юр’я». За савецкім часам з 1960 па 1990 год называлася Юр пры Браціславе (па-славацку: Jur pri Bratislave). Насельніцтва — каля 5000 чалавек.

Хуткія факты
Remove ads

Геаграфія

Сьвяты Юр знаходзіцца ля падножжа Малых Карпатаў у раёне Пэзінаку Браціслаўскага краю ў паўднёва-ўсходняй Славаччыне. Ваколіцы мястэчка адметныя сваімі кліматычнымі ўмовамі. Тут знаходзіцца ўнікальная прыродная рэзэрвацыя Шур(sk) — найвялікшая ў сярэдняй Эўропе спадчыньніца разложыстых балотаў, якія ў мінулым займалі тэрыторыю паміж сучаснымі Браціславай і Модрай. Тамтэйшы стракаты расьлінны і жывёльны сьвет захаваў рысы трапічнага пралесу, што зьяўляецца каштоўнай знаходкай для батанічных і заалягічных дасьледваньняў рэгіёну.

Remove ads

Гісторыя

Археалягічныя раскопкі на тэрыторыі мястэчка выявілі рэшткі паселішча часоў гальштацкай культуры. У IX стагодзьдзі на гэтым месцы была збудаваная вялікамараўская цьвердзь, аднак, першыя пісьмовыя згадкі пра мястэчка датуюцца толькі 1209 годам. У 1241 годзе Сьвяты Юр спалілі татары, у 1271 і 1273 гадах чэскі кароль Пржэмысл Отакар II. Разам з набыцьцём гарадзкіх правоў у 1299 годзе ў Сьвяты Юр актыўна перасяляецца мноства нямецкіх каляністаў. У 1434 годзе горад спальваюць гусіты. За часам Вугорскага каралеўства ў 1647 годзе Сьвяты Юр становіцца вольным каралеўскім мястэчкам. Нягледзячы на збудаваныя ў 1603—1664 гадах мураваныя ўмацаваньні, у 1663 годзе Сьвяты Юр захопліваюць асманскія туркі, якія зьнішчылі старадаўні замак XIII стагодзьдзя Белы Камень(sk).

У XVIII—XIX стагодзьдях і ў XX стагодзьдзі насельніцтва мястэчка было збольшага нямецкім, але ўсе немцы былі вымушаныя пакінуць Сьвяты Юр пасьля Другой сусьветнай вайны.

Першы чыгуначны маршрут у гісторыі краю зьвязаў у 1840 годзе Браціславу менавіта са Сьвятым Юрам.

Remove ads

Славутасьці

Найбольш выбітнай мясцовай дастапомнасьцю зьяўляецца гатычная фарная царква Сьвятога Юр’і, пабудаваная ў XIII стагодзьдзі. Расьпісаны ў 1527 годзе каменны алтар адлюстроўвае плаўны пераход ад готыкі да стылю рэнэсанс. Шкляныя вітражы былі спраектаваныя Янкам Алексам у 1950 годзе. Драўляная званіца XVII стагодзьдзя зьмяшчае звон, зьліты ў 1400 годзе. Пасьля пажару 1802 году на зване зьявілася расколіна, але пасьля рамонту звон быў пашкоджаны ў другі раз.

Вялікамараўская цьвердзь была пабудаваная ў IX ст. і пад канец XIV ст. занядбаная цалкам. Захавалася толькі 1693 м крэпасных муроў, але іхняя вышыня не нашмат меншая за арыгінальную.

Насельніцтва

Thumb
Панарама мястэчка Сьвяты Юр

Па стане на 2006 год насельніцтва Сьвятога Юру складала 5 186 чалавек. Паводле перапісу 2001 году 97.5% месьцічаў зьяўляюцца славакамі. Рыма-каталіцтва зьяўляецца найпапулярнейшым веравызнаньнем (72,5%), але таксама пражывае вялікі адсотак атэістаў (15,9%)[1].

Дадатковыя зьвесткі

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads