Сьвірскі сельсавет (Мядзельскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сьві́рскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Сьвір.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Сьвірскага раёнуа Вялейскай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Сьвір. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Маладэчанскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаваных Куцкоўскага і Супраненцкага сельсаветаў[1]. 25 красавіка 1958 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаваньне Сьвірскаму пассавету.

З 31 жніўня 1959 году пассавет у складзе Мядзельскага раёну. З 20 студзеня 1960 году ў складзе Менскай вобласьці. 10 траўня 1960 году да пассавету далучана тэрыторыя скасаванага Канстанцінаўскага сельсавету[2].

28 красавіка 2004 году ў склад Нарацкага сельсавету перададзены хутары Глыбокі Ручай і Рыдупля[3].

28 траўня 2013 году Сьвірскі пасялковы савет рэарганізаваны ў сельсавет[4].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва пассавету паводле перапісу 2009 году (без Сьвіра) — 1685 чалавек[5], зь іх 92,9% — беларусы, 3,2% — расецы, 2,9% — палякі[6].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads