Сьпіс краінаў Эўрапейскага Зьвязу
артыкул-сьпіс Вікімэдыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
У Эўразьвяз на 1 студзеня 2022 году ўваходзяць 27 краінаў. Сярод сучасных 27 сябровак Эўразьвязу ёсьць 6 краінаў-заснавальніцаў хаўрусу: Бэльґія, Італія, Люксэмбурґ, Нідэрлянды, Нямеччына й Францыя, якія спачатку стварылі «Аб'яднаньне вуглю й сталі» ў 1952 годзе. Апошняю, хто далучыўся да хаўрусу, стала Харватыя. У 2004 годзе да хаўрусу далучыліся 8 краінаў усходняга блёку. Эўразьвяз стаў найвялікім паводле колькасьці далучыўшыхся. Да 2020 году ў сьпіс краінаў-сябровак уваходзіла Вялікабрытанія, якая адмовілась ад хаўрусу пасьля праведзенага рэфэрэндуму ў 2016 годзе, які атрымаў назву «Брэкзыт» (Brexit).

Remove ads
Краіны-кандыдаткі ў Эўразьвяз
Яшчэ 10 краінаў праходзяць шлях далучэньня да Эўрапейскага Зьвязу. Сучасная праґрама пашырэньня Эўрапейскага Зьвязу тычыцца Турэччыны й балканскіх краінаў (Альбаніі, Босьніі й Герцагавіны, Косава, Паўночнае Македоніі, Чанагорыі й Сэрбіі). Гэтыя краіны павінны абмеркаваць умовы свайго далучэньня ў ЭЗ з сучаснымі краінамі-сябройкамі й прывесьці сваё ўнутранае заканадаўства ў адпаведнасьць з заканадаўствам хаўрусу да далучэньня.
Розныя краіны выдадкоўваюць час да далучэньня да зьвязу па-рознаму: напрыклад Турэччына пачала свой шлях да далучэньня да ЭЗ у 1987 годзе (з папярэдняй асацыяцыяй у 1964 годзе), але статус краіны-кандыдаткі атрымала толькі праз 12 з паловай год. Шлях да далучэння фактычна прыпыніўся ў 2016 годзе. Гэта зьвязана с палітычнымі праблемамі краіны. С другога боку шэраг балканскіх краін, якія пачалі свой шлях амаль пасьля 2010 года. Напрыклад Чарнагорыя ды Сэрбія ўжо маюць статус краінащ-кандыдатак да сяброўства з краінамі Эўразьвязу. У параўнаньні з Турэччынай ім патрэбілася каля 2-3 год пасьля падачы заяўкі на статус краіны-кандыдаткі.
У лютым-сакавіку 2022 году сваю заяву на сяброўства падалі Грузія, Малдова й Украіна[1].
Remove ads
Заўвагі
- Разам з асаблівымі тэрыторыямі па-за Эўропаю: Канарскія астравы, Мэлілья й Сэўта.
- У хаўрус не ўваходзіць паўночная частка краіны (Паўночны Кіпр), які ёсьць тымчасова акупаванаю тэрыторыяй.
- У 1990 годзе далучылась таксама й усходняя частка Нямеччыны (НДР) пасьля аб'яднаньня ў 1989 годзе.
- Разам з асаблівымі тэрыторыямі па-за Эўропаю: Азорскія астравы й Мадэйра.
- Разам з асаблівымі тэрыторыямі па-за Эўропаю: Гвадэлюпа, Маёта, Мартыніка, Рэюньён і Француская Гвіяна.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads