Сьцяпонас Кайрыс
летувіскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьцяпанас Кайрыс (па-летувіску: Steponas Kairys), сапраўднае прозьвішча Тумасоніс (лет. Tumasonis; 3 студзеня 1879, Ужунавесцы, Вількамірскі павет, Ковенская губэрня, Расейская імпэрыя — 16 сьнежня 1964, Бруклін, ЗША) — летувіскі інжынэр, публіцыст, палітык-сацыял-дэмакрат, дэпутат Думы ІІ скліканьня Расейскай імпэрыі, адзін з падпісантаў акту аб незалежнасьці Летувы 1918 году, віцэ-спікер Сойму Летувіскай Рэспублікі. Муж беларускай паэткі Алёйзы Пашкевіч. Пісаў пад псэўданімамі: Viktor, Marjan, Dagilis, Dėdė, Kugis-Mugis, Raulas Kemeklis[2].
Remove ads
Жыцьцяпіс
Скончыў Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны тэхналягічны інстытут, пазьней працаваў на чыгунках у раёне Самары і Курску. Пасьля вяртаньня ў Летуву ў 1912 годзе працаваў над вадаправодамі і мястовай каналізацыяй ў Вільні. З 1923 году вучыўся ў Ковенскім унівэрсытэце Вітаўта Вялікага — у 1940 годзе атрымаў ступень доктара інжынэрыі[3].
З маладых гадоў займаўся палітыкай: у 1900 годзе ўступіў у Сацыял-дэмакратычную партыю Летувы, быў абраны ў склад ейнага цэнтральнага камітэту. У 1905 годзе прыняў удзел у абмеркаваньнях віленскага сойму як сябра ягонага прэзыдыюму[4].
16 лютага 1918 разам з дзевятнаццаццю іншымі сябрамі рады падпісаў акт аб незалежнасьці Летувы[5].
У 1920 годзе абраны ў Сойм Летувы, пазьней быў дэпутатам соймаў I, II і III кадэнцыі (1922—1923, 1923—1926, 1926—1927). Пасьля ваеннага перавароту 17 сьнежня 1926 году знаходзіўся ў апазіцыі супраць рэжыму Сьмятоны[6].
У 1943 годзе стаў правадыром Вярхоўнага камітэту вызваленьня Летувы (Vyriausiasis Lietuvos išlaisvinimo komitetas, VLIK). У 1945 годзе эміграваў спачатку ў Нямеччыну, затым у ЗША[7].
Пасьля атрыманьня Летувой незалежнасьці ў 1991 годзе перапахаваны на Пятрашунскіх могілках у Коўне[8].
Remove ads
Публікацыі
• Japonija seniau ir dabar, 1906.
• Japonų konstitucija, 1906.
• Kaip japonai gyvena dabar, 1906.
• Miesto kanalizacija, 1939.
• Lietuva budo, Čikaga, 1957.
• Tau, Lietuva, Čikaga, 1964.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads