Сэрхіё Рамас
гішпанскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сэрхіё Рамас Гарсія (па-гішпанску: Sergio Ramos García; нар. 30 сакавіка 1986 году, Камас, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст мэксыканскага клюбу «Мантэрэй». Былы гулец зборнай Гішпаніі. Гуляе на пазыцыі правага ці цэнтральнага абаронцы.
Remove ads
Кар’ера
«Сэвільля»
Ва ўзросьце 14 гадоў Сэрхіё прыбыў на прагляд у «Сэвільлю», дзе добра паказаў сябе. Неўзабаве пачаў выступаць за юнацкія каманды гэтага клюбу. У сэзоне 2002—2003 гадоў правёў адзін матч за рэзэрвовую каманду «Сэвільлі» ў другім дывізіёне чэмпіянату Гішпаніі. У сэзоне 2003—2004 гадоў Рамас стаў гульцом асноўнага складу дубля, прыняўшы ўдзел у 25 матчах і забіўшы адзін мяч.
У пачатку 2004 году тагачасны галоўны трэнэр «Сэвільлі» Хаакін Капарас перавёў Рамаса ў асноўны склад. 1 лютага 2004 году Рамас дэбютаваў у Прымэры ў матчы супраць «Дэпартыва Ля-Каруньня» (0:1). Улетку таго ж году Сэрхіё стаў чэмпіёнам Эўропы ў складзе юнацкай зборнай Гішпаніі для гульцоў не старэйшых за 19 гадоў. У сэзоне 2004—2005 гадоў Сэрхіё правёў у Ля-Лязе 31 матч і забіў 2 мячы, таксама ён гуляў у Кубку УЭФА, у прыватнасьці сустракаўся зь пецярбурскім «Зэнітам». У канцы сэзону Сэрхіё быў прызнаны гульцом-адкрыцьцём чэмпіянату.
26 сакавіка 2005 году Рамас дэбютаваў у складзе зборнай Гішпаніі, выйшаўшы на замену ў паядынку супраць зборнай Кітаю (3:0) ва ўзросьце 18 гадоў. Сэрхіё стаў першым футбалістам з 1941 году, які гуляў за зборную Гішпаніі ў такім юным узросьце: раней гэтага дамогся брамнік Хуан Акуньня. Празь некаторы час Сэрхіё трапіў у стартавы склад на адборачны матч чэмпіянату сьвету 2006 году супраць зборнай Сэрбіі і Чарнагорыі. З тых часоў ён стаў асноўным абаронцам каманды Люіса Арагонэса.
«Рэал»
Летам 2005 году мадрыдзкі «Рэал» набыў Рамаса за 27 мільёнаў эўра. «Барсэлёна» й «Манчэстэр Юнайтэд» таксама жадалі бачыць гульца ў сваім складзе. Крыху менш, чым праз год пасьля ЧС-2006, Сэрхіё набыў першы буйны тытул у кар’еры, стаўшы ў складзе «Рэалу» чэмпіёнам Гішпаніі. У адборачным турніры Эўра-2008 Рамас прыняў удзел у 11 з 12 матчаў і забіў 2 голы.
Remove ads
Дасягненьні
«Рэал»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2007, 2008, 2012, 2017, 2020
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2011, 2014
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2008, 2012, 2017, 2020
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2014, 2016, 2017, 2018
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2014, 2016, 2017
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2014, 2016, 2017, 2018
«Пары Сэн-Жэрмэн»:
- Чэмпіён Францыі: 2022, 2023
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2022
Гішпанія:
- Чэмпіён сьвету: 2010
- Чэмпіён Эўропы: 2008, 2012
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads