Сэржы Рабэрта
гішпанскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сэ́ржы Рабэ́рта Карнісэ́р (па-каталянску: Sergi Roberto Carnicer; нар. 7 лютага 1992 году) — гішпанскі футбаліст каталянскага паходжаньня, паўабаронца італьянскага клюбу «Кома» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Сэржы сапраўды шматбаковы футбаліст, які здольны згуляць ня толькі на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы, але таксама паўабаронцы абарончага пляну, абаронцы ды ўінгера[5][6].
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Гулец прайшоў акадэмію клюбу «Барсэлёны». Пасьля сэзону ў другой камандзе клюбу дэбютаваў у асноўнай дружыне 10 лістапада 2010 году ў матчы Кубка Гішпаніі супраць клюбу «Сэўта». Гульцу на той момант было 18 гадоў. Ужо ў наступным годзе 27 красавіка футбаліст зьявіўся на зьмену на некалькі хвілінаў замест Давіда Вільлі ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць мадрыдзкага «Рэалу»[7]. 6 сьнежня 2011 году выйшаў у пачатковым складзе ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць барысаўскага БАТЭ. Толькі з сэзону 2013—2014 гадоў гулец пачаў часьцей прыцягвацца да гульняў, але толькі з 2015 году стаў сталым гульцом асноўнага складу. У той час тагачасны трэнэр каталянцаў Люіс Энрыке звычайна выкарыстоўваў гульца як правага абаронцу ў некаторых гульнях[8]. У двух гульнях супраць «Атлетыка» зь Більбао спачатку ў Ля Лізе, а потым у розыгрышы кубка, Рабэрта гуляў на пазыцыі левага абаронцы, замяняючы траўмаванага Жордзі Альбу[9]. 8 сакавіка 2017 году гулец улучыў вельмі важны гол у браму францускага «Пары Сэн-Жэрмэн», прасунуўшы клюб зь перамогай 6:1 у чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў.
30 чэрвеня 2024 году, згуляўшы ў 373 матчаў ува ўсіх турнірах, Рабэрта пакінуў «Барсэлёну» і стаў вольным агентам[10][11]. 23 жніўня 2024 году гулец падпісаў двухгадовы кантракт з клюбам Сэрыі А «Кома»[12].
Міжнародная
Прыцягваўся да гульняў моладзевай зборнай краіны, а ўпершыню выклік у нацыянальную зборную Гішпаніі ў сакавіку 2016 году на таварыскія гульні супраць зборных Румыніі і Італіі[13]. Дэбютаваў у складзе зборнай 27 сакавіка ў матчы супраць зборнай Румыніі.
Remove ads
Дасягненьні
«Барсэлёна»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2011, 2013, 2015, 2016, 2018, 2019, 2023
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2012, 2015, 2016, 2017, 2018, 2021
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2010, 2016, 2023
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2011, 2015
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2015
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2015
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads