Сэрхіё Рамэра
аргентынскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сэ́рхіё Хэрма́н Рамэ́ра (па-гішпанску: Sergio Germán Romero; нар. 22 лютага 1987 году, Бэрнанда-дэ-Ірыгоен, Аргентына) — аргентынскі футбаліст, брамнік клюбу «Бока Хуніёрс». Гулец нацыянальнай зборнай Аргентыны.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
У дарослым футболе дэбютаваў у 2006 годзе выступамі за аргентынскі «Расінг», у якім правёў адзін сэзон, прыняўшы ўдзел толькі ў 4 матчах чэмпіянату.
У ліпені 2007 году перайшоў у нідэрляндзкі АЗ за 1,5 млн эўра. У сэзоне 2007—2008 гадоў лічыўся другім брамнікам каманды, але ў наступным сэзоне асноўны галкіпэр Бой Ватэрман быў аддадзены ў арэнду ў «АДО Дэн Гааг» і Рамэра стаў асноўным брамнікам клюбу.
22 жніўня 2011 году Сэрхіё падпісаў кантракт з клюбам італьянскай Сэрыі Б «Сампдорыя». 17 жніўня 2013 году быў аддадзены ў «Манака» на правах арэнды з правам выкупу, дзе стаў дублёрам Даніела Субашыча й на поле выходзіў даволі рэдка. Улетку 2014 году вярнуўся ў генуэскі клюб.
Міжнародная
У 2008 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Аргентыны. Незважаючы на тое, што Рамэра мала выходзіў на пляцоўку за «Манака» ў сэзоне 2013—2014 гадоў, ён стаў асноўным брамнікам зборнай на чэмпіянаце сьвету 2014 году ў Бразыліі.
Remove ads
Дасягненьні
«АЗ»:
- Чэмпіён Нідэрляндаў: 2009
- Уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў: 2009
«Манчэстэр Юнайтэд»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2016
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2017
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2016
- Пераможца Лігі Эўропы: 2017
«Бока Хуніёрс»:
- Уладальнік Супэркубка Аргентыны: 2022
Аргентына:
- Алімпійскі чэмпіён: 2008
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads