Сядзельнікі

вёска ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сядзе́льнікі[1] (таксама — Сідзе́льнікі[1]) — вёска ў Падароскім сельсавеце Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Мінуўшчына

Мясцовасьць вядомая зь сярэдзіны XVI ст. У XVII ст. шляхецкая ваколіца. У 1796 пражывала 35 шляхецкіх сем’яў. Побач фальварак, які належаў Ёсіфу Ельцу, другі фальварак — уласнасьць Бэнэдыкта і Мікалая Равенскіх, трэці — Антонія Шчыгельскага.

У 1836 року прыватная вёска, 10 двароў, 51 жыхар. Ваколіца аднадворцаў, 4 двары, 19 жыхароў. У 1914 г. у вёсцы 10, у маёнтку 7 двароў, 94 жыхары.

У 1947 г. арганізаваны калгас. У 50-я гады XX ст. на рацэ Зальвянцы пабудаваная гідраэлектрастанцыя.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1999 год — 141 жыхар
  • 1 студзеня 2004 году — 70 двароў, 134 жыхары
  • 2010 год — 72 жыхары

Турыстычная інфармацыя

  • Рэшткі сядзібы і парку сярэдзіны XIX ст.
  • Царква (канец XIX стагодзьдзя)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads