Сяргей Бадроў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Бадроў
Remove ads

Сяргей Сяргеевіч Бадроў (па-расейску: Бодров Сергей Сергеевич; нарадзіўся 27 сьнежня 1971 — згінуў бязь ведама 20 верасьня 2002) — расейскі актор, рэжысэр, сцэнарыст. Сын Сяргея Бадрова-старэйшага.

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Цягам 1989—1994 гадоў навучаўся на аддзяленьні мастацтва гістарычнага факультэту Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ламаносава (МДУ). З 1994 па 1996 год — асьпірант гэтага ж аддзяленьня. Потым працаваў школьным настаўнікам, кандытрам на фабрыцы «Ўдарніца», ратавальнікам на пляжы ў Італіі, журналістам. У 1997—1999 гадах працаваў вядоўцам тэлевізійнай праграмы «Погляд» («Взгляд») на Грамадзкай расейскай тэлевізіі. У 1998 годзе на катэдры гісторыі мастацтва МДУ абараніў кандыдацкую дысэртацыю па тэме «Архітэктура ў вэнэцыянскім жывапісе Адраджэньня».

Першая значная роля ў кінэматографе была сыграна ў 1996 годзе (фільм «Каўкаскі нявольнік», пастаўлены рэжысэрам Сяргеем Бадровым-старэйшым). Найбольшую вядомасьць Сяргею Бадрову як актору прынесьлі фільмы рэжысэра Алексея Балабанава «Брат» і «Брат-2», якія парадаксальным чынам адлюстроўвалі расейскую рэчаіснасьць канца ХХ стагодзьдзя і ў постмадэрнісцкім рэчышчы абыгрывалі стэрэатыпы расейскага нацыянальнага характару і стаўленьне расейцаў да вакольнага сьвету, праўды і крыўды.

У 20012002 гадах Сяргей Бадроў вёў рэаліці-шоў «Астатні герой» («Последний герой») на Першым канале расейскае тэлевізіі.

Згінуў бязь ведама 20 верасьня 2002 году разам са здымачнай групаю пасьля зыходу ледавіка Колка ў Кармадонскай цясьніне Паўночнай Асэтыі. Знаходзіўся там наздымках свайго другога (пасьля фільма «Сёстры») фільму з працоўнай назвай «Сувязны» («Связной»). У Сяргея Бадрова засталіся жонка Сьвятлана, дачка і сын.

Remove ads

Фільмасьпіс

Больш інфармацыі Год, Назва ...
Remove ads

Сувязі зь Беларусьсю

Сьведчыць кандыдат філялягічных навук Тацьцяна Кабржыцкая: «У Ракаў прыязджалі тады (1984?) знакамітыя цяпер кінамастакі Бадровы. Сяргей Бадроў, цяпер папулярны актор і вядучы, сябраваў з нашымі дзецьмі. Наш Максім якраз чытаў „Чорны замак Альшанскі“, Бадроў-малодшы таксама захапіўся гэтымі ідэямі. І вось аднойчы на хутар прыйшла тэлеграма ад Адама Мальдзіса, што ня стала Валодзі. Дзеці даведаліся, і перад тым як ехаць у Менск на разьвітаньне зь ім, пайшлі, сабралі снапок з каласоў. І паклалі гэты снапок побач з Караткевічам…»[4]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads