Сяргей Верамко

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Верамко
Remove ads

Сяргей Верамко (нарадзіўся 16 кастрычніка 1982 году, Менск[4]) — колішні беларускі футбаліст, брамнік. У 2008—2014 гадах правёў 26 матчаў за нацыянальную зборную Беларусі. Майстар спорту. Уваходзіць у Клюб беларускіх брамнікаў, якія не прапускалі галы ў 100 і болей матчах на найвышэйшым узроўні[5].

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец менскіх футбольных школаў «Зьмена» і «Алімпія». З 2000 году выступаў за рэзэрвовыя каманды менскага «Дынама». З 2003 па 2005 гады гуляў за ўкраінскі клюб «Арсэнал» з Харкава, якому дапамог выйсьці ў Найвышэйшую лігу. У 2006 годзе вярнуўся ў Беларусь, стаўшы гульцом гарадзенскага «Нёмана». Паводле вынікаў сэзону 2007 году быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі.

У 2008 годзе стаў гульцом барысаўскага БАТЭ. Дапамог барысаўчанам упершыню ў гісторыі прабіцца ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў (у 3-м кваліфікацыйным раўндзе адбіў пэнальці ў першым матчы зь «Леўскім»). У сэзоне 2010 году здолеў зрабіць рэкордную для чэмпіянату Беларусі «сухую» сэрыю — 1016 хвілінаў (у 2015 годзе гэты рэкорд пераўзышоў Сяргеем Чэрнікам, чыя «сухая» сэрыя склала 1072 хвіліны[6]).

Thumb
Верамко ў кашулі «Ўфы».

У 2011 годзе адгуляў адное кола чэмпіянату Ўкраіны за «Севастопаль», пасьля вылету якога ў другі ўкраінскі дывізіён перайшоў у расейскія «Крылы Саветаў» з Самары[7]. Быў асноўным брамнікам расейскага клюбу, улетку 2013 году падоўжыў кантракт да 2016 году.

Паводле вынікаў сэзону 2013—2014 гадоў «Крылы Саветаў» страцілі месца ў Прэм’ер-лізе. У ліпені 2014 году аддадзены ў арэнду клюбу «Ўфа» тэрмінам на адзін сэзон[8]. У чэрвені 2015 году кантракт з «Крыламі Саветаў» быў скасаваны па ўзаемнай згодзе бакоў[9]. Пасьля зыходу з «Уфы» цягам трох месяцаў заставаўся бяз клюбу, некаторы час падтрымліваў форму ў складзе «Менску». У жніўні 2015 году падпісаў кантракт з грэцкім клюбам «Левадыякос»[10]. Дэбютаваў за новы клюб 28 кастрычніка 2015 году ў матчы на Кубак Грэцыі, а 8 лістапада ўпершыню згуляў у Супэрлізе. У сакавіку 2016 году атрымаў траўму, пасьля аднавіўся, але клюб вырашыў не падаўжаць кантракт, які сканчваўся ўлетку.

У траўні 2016 году БАТЭ пачаў разглядаць магчымасьць вяртаньня Верамко, як замену Сяргею Чэрніку, цікавасьць да якога зьявілася ў францускага «Нансі». 1 ліпеня 2016 году, праз два дні пасьля пераходу Чэрніка, Верамко падпісаў кантракт з БАТЭ[11][12]. Спачатку быў асноўным брамнікам БАТЭ, але пазьней саступіў месца маладым Арцёму Сароку і Дзянісу Шчарбіцкаму, у тым ліку праз траўмы. У сэзоне 2017 канчаткова саступіў месца ў браме Шчарбіцкаму, зрэдку зьяўляючыся на полі як гулец ратацыі. 6 жніўня 2017 году пасьля матчу зь «Менскам» (0:1) атрымаў чырвоную картку і пазьней быў дыскваліфікаваны на 5 матчаў. 23 верасня 2017 году па заканчэньні пяціматчавай дыскваліфікацыі быў заяўлены на матч супраць «Слуцку» (6:0) і правёў яго на лаўцы запасных, аднак пры гэтым не аплаціў накладзены адначасова з дыскаліфікацыяй штраф, да поўнай аплаты якога дыскаліфікацыя аўтаматычна падаўжалася. Праз гэтага пачалася доўгая справа, у якой спачатку БАТЭ зьведаў тэхнічную паразу (0:3) у матчы з «Слуцкам», аднак пазьней быў вернуты першапачатковы вынік.

У студзені 2018 году ў якасьці свабоднага агента падпісаў кантракт з «Менскам»[13]. У складзе сталічнай каманды стаў асноўным брамнікам і капітанам. У студзені 2019 году падоўжыў пагадненьне з сталічнікамі[14]. Сэзон 2019 году пачынаў у стартавым складзе, а зь лета 2019 году і ў наступныя сэзоны рэдка выходзіў на поле, у 2021 годзе выконваў функцыі гуляючага трэнэра брамнікаў. У сьнежні 2021 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Менск»[15].

Міжнародная

У 2008 годзе згуляў 2 гульні за нацыянальную зборную Беларусі. Прапусьціў адзін мяч (з пэнальці) у гульні АндораБеларусь[16].

Remove ads

У якасьці трэнэра

У студзені 2022 года стаў трэнэрам брамнікаў у жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[17], пазьней быў заяўлены таксама ў якасьці брамніка.

Узнагароды

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads