Сяргей Знаёмы

беларускі пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Знаёмы
Remove ads

Сяргей Знаёмы, крыптанімы: С. З.; С.Зн. сапр. Сяргей Дзьмітрыевіч Клопаў (27 чэрвеня 1909, в. Звонь, Лепельскі павет, Віцебская губэрня, цяпер Ушацкі раён, Віцебская вобласьць — пасьля 20 студзеня 1944; ) — беларускі журналіст, празаік, паэт.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Падлеткам працаваў рабочым на запалкавай фабрыцы «Чырвоная Бярэзіна» ў Нова-Барысаве. Быў рабкарам, пасьля рэдактарам газэты «Чырвоны Бярэзінец». Паступіў на рабфак. Стаў чальцом КПСС (1928). З 1930 вучыўся ў БДУ, працаваў выкладчыкам расейскай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе №11 у Барысаве. Скончыў літаратурна-лінгвістычны факультэт Вышэйшага пэдагагічнага інстытуту (1933), працягваў вучобу ў асьпірантуры (па некаторых зьвестках — без адрыву ад настаўніцкай працы). Сябра СП СССР з 1934 году. У складзе дэлегацыі беларускіх пісьменьнікаў (разам з Міхасём Клімковічам, Анатолем Вольным і Іванам Шапавалавым) 22 чэрвеня 1935 году на менскім вакзале сустракаў францускага пісьменьніка Рамэна Раляна з жонкай, які вяртаўся ад Максіма Горкага з Масквы ў Францыю.

У сярярэдзіне 1930-х г. аказаўся аб’ектам цкаваньня. У 1935 годзе выключаны з партыі. Зь вясны 1936 году працаваў літаратурным рэдактарам на Беларускім радыё. Арыштаваны 26 лютага 1936 году ў Менску па адрасе: вул. Новамаскоўская, д. 44/1, кв. 6. 3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду, «усе кнігі» Сяргея Знаёмага прадугледжвалася «спальваць»[1]. 5 кастрычніка 1937 году асуджаны пазасу­довым органам НКУС як «член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасьць» да 8 гадоў зьняволеньня. Па некаторых зьвестках, уцёк 22 студзеня 1944 году з аднаго зь лягэраў УПУППЛ на Калыме, далейшы лёс невядомы. Рэабі­літаваны прэзыдыюмам Вярхоўнага суда БССР 29 сьнежня 1954 году. Асабовая справа № 9935-с з фатаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі[2].

Remove ads

Творчасьць

Дэбютаваў у друку вершам «Мая вясна» у 1929 годзе ў газэце «Рабочий». Як пісьменьнік больш сьцьвердзіў сябе ў жанры публіцыстыкі і прозы. У пачатку 1930-х вельмі актыўна выступаў у друку з нарысамі, карэспандэнцыямі. Аўтар кнігі падарожных нататак «Відагоршчы» (1930), зборнікаў нарысаў «Дом № 31» (1930), «За дамбаю» (1931), «Лес гарыць» (1932), аповесьцяў «Ганчары» (1933) і «Біяграфія майго героя» (1935). Апошняя кніга нарысаў «Кантакт», здадзеная ў выдавецтва, атрымала непрыхільную, у белаппаўскім духу, рэцэнзію Міхася Лынькова, які абвінавачваў аўтара ў лякіроўцы сучаснасьці, паклёпах на партыю, камсамол і г.д. У друку яна не выйшла, захады аўтара, каб надрукаваць кнігу (у тым ліку звароты да Лукаша Бэндэ[3]), посьпеху ня мелі. Запісваў і дасьледваў беларускі фальклёр. Займаўся мастацкім перакладам з рускай, украінскай і іншых моў.

Аповесьці «Ганчары», «Біяграфія майго героя» атрымалі прыхільныя водгукі крытыкі. У нарысах з кніг «Дом № 31», «За дамбаю», «Лес гарыць» паказаў сябе знаўцам глыбінь жыцьця рабочых ускраін. Нарысы вылучаліся моцнай жыцьцёвай фактурай, канкрэтыкай дэталяў. Пісьменьнік сьцьвярджаў ідэі калектывізму, паказваў працэс сацыялістычнага будаўніцтва, фармаваньня псыхалёгіі чалавека бальшавіцкага грамадзтва. Тую ж рабочую тэматыку працягваў і ў сваіх аповесьцях.

Некалькі артыкулаў яго прозе прысьвяціў Кузьма Чорны, які назваў маладога пісьменьніка пэрспэктыўным і цікавым аўтарам, які ўмее стварыць мастацкі характар, распрацаваць сюжэт, але раіў яму быць больш уважлівым да стылю. Як творчы недахоп Чорны адзначыў фальклёрную стылізацыю яго нарысаў, захапленьне памяньшальна-пяшчотнымі формамі словаў, уплыў рытмікі і паэтыкі народных гутарак і быліц на апавядальную манеру, што надавала яго творам у пэўнай ступені сэнтымэнтальны калярыт. Аднак часта такія стылізацыі былі да месца (напрыклад, аповесьць «Ганчары») і сьведчылі пра глыбокае адчуваньне пісьменьнікам жыцьця і дакладнае вызначэньне моўна-псыхалягічнага аблічча пэрсанажаў.

Remove ads

Бібліяграфія

  • Відагоршчы: Падарожныя нататкі ўдзельніка Чырвонаармейскага аграпаходу. Мн., 1930;
  • Дом № 31: Вытворча-бытавыя нарысы. Мн., 1930;
  • За дамбаю: Кніга нарысаў. Мн., 1931;
  • Лес гарыць: Кніга нарысаў. Мн., 1932;
  • Ганчары: Аповесць. Мн., 1933;
  • Біяграфія майго героя: Аповесць. Мн., 1935.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads