Сяргей Прытыцкі

палітычны дзяяч Заходняй Беларусі і БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Прытыцкі
Remove ads

Сяргей Восіпавіч Прытыцкі (1 лютага[a] 1913, в. Гаркавічы Сакольскага павету Гарадзенскай губэрні, цяпер у Падляскім ваяводзтве Польшчы — 13 чэрвеня 1971, Менск) — палітычны дзяяч Заходняй Беларусі і БССР. Лідэр КПЗБ.

Хуткія факты Старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР, Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

Камуністычная дзейнасьць у Заходняй Беларусі

Сакратар Крынкаўскага раённага камітэту КСМЗБ (з 1931). Сакратар Гарадзенскага акруговага камітэту КСМЗБ. У 1933—1934 гадах сябра Слонімскага акруговага камітэту КСМЗБ. Кіраваў забастоўкамі лясных рабочых.

Першы раз быў арыштаваны польскімі ўладамі ў 1933 годзе.

У 1934—1935 навучаўся ў партыйнай школе КПЗБ у Менску. З 1935 сакратар Слонімскага акруговага камітэту КСМЗБ.

Забойства сьведкі на працэсе і арышт

27 студзеня 1936 у залі Віленскага акруговага суду на судовым працэсе над 17 рэвалюцыйнымі дзеячамі застрэліў сьведку з боку абвінавачаньня Якава Стральчука[3]; пры арышце сам быў цяжка паранены. У чэрвені 1936 прыгавораны да сьмяротнага пакараньня. Прысуд выклікаў шматлікія акцыі пратэсту і кампанію салідарнасьці ў многіх краінах сьвету. У выніку сьмяротны прысуд быў заменены пажыцьцёвым турэмным зьняволеньнем.

Вызвалены з турмы ў верасьні 1939 году ў сувязі з фактычным распадам польскай дзяржавы.

Партыйная кар’ера

У 1939—1941 намесьнік старшыні Беластоцкага аблвыканкаму БССР.

У чэрвені-жніўні 1941 удзельнічаў у стварэньні абарончых збудаваньняў вакол Магілёва, у фармаваньні апалчэньня ў Гомелі. З жніўня 1941 на фронце. У 1942—1944 другі сакратар ЦК ЛКСМБ. У 1944—1945 начальнік Польскага штабу партызанскага руху.

У наступныя гады працаваў на кіраўнічых пасадах у абкамах КПБ:

У 1962—1965 — старшыня Камітэту партыйна-дзяржаўнага кантролю ЦК КПБ і Савету Міністраў БССР. У 1962—1968 сакратар ЦК КПБ, намесьнік старшыні Савету Міністраў БССР.

З 22 студзеня 1968 па 13 чэрвеня 1971 Старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР. Намесьнік старшыні Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР (1968—1971).

Дэпутат Вярхоўнага Савету СССР 1—8-га скліканьняў. Узнагароджаны 4 ордэнамі Леніна, 2 іншымі ордэнамі, мэдалямі.

Пахаваны на Ўсходніх могілках Менску.

Remove ads

Ушанаваньне памяці

Яго імем названая вуліца ў Менску і ў Маладэчне.

Прытыцкі быў прататыпам галоўнага героя Андрэя Мяцельскага ў мастацкім фільме «Чырвонае лісьце» (1958).

Заўвагі

  1. Паводле іншых зьвестак — 19 студзеня

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads