Сяргей Ражок
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Ражок (па-ўкраінску: Сергій Рожок; нар. 25 красавіка 1985 году, Рэпкі[5], УССР — 24 студзеня 2024 году) — колішні ўкраінскі футбаліст, паўабаронца. Пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну быў жаўнерам украінскага войска. Загінуў падчас баявых дзеяў.
Remove ads
Кар’ера
Займаўся ў футбольнай школе клюбу «Славуціч» з аднайменнага гораду, у 2000 годзе працягнуў навучаньне ў школе кіеўскага «Дынама».
З пачатку 2001 году пачаў прыцягвацца да гульняў трэцяй дынамаўскай каманды, а яшчэ праз год дэбютаваў у складзе другой каманды клюбу. Ня маючы пэрспэктываў прабіцца ў галоўную каманду «Дынама», увесну 2005 году далучыўся да сімфэропальскай «Таўрыі», у складзе якой правёў толькі адну гульню супраць днепрапятроўскага «Дняпра» 16 красавіка 2005 году, што сталася ягоным дэбютам у матчах элітнага дывізіёна чэмпіянату Ўкраіны. Зь ліпеня таго ж году выступаў за вужгарадзкі «Закарпацьце», у складзе якога таксама ня здолеў замацавацца й правёў толькі палову сэзону.
2006 год правёў у складзе прадстаўніка першай лігі кіеўскага ЦСКА. Другую палову сэзона 2006—2007 гадоў гуляў у вышэйшай лізе за футбольны клюб «Харкаў», пасьля чаго зноўку вярнуўся ў кіеўскі армейскі клюб. Увесну 2008 году правёў дзьве гульні ў складзе іншага першалігавага калектыву, то бок чарнігаўскай «Дзясны», пасьля чаго перад пачаткам сэзону 2008—2009 гадоў склаў дамову з клюбам «Абалонь». Адразу стаў гульцом асноўнага складу каманды й дапамог ёй вярнуцца ў элітны дывізіён ўкраінскага першынства. Менавіта ў «Абалоні» атрымаў вопыт стабільных выступленьняў у Прэм’ер-лізе, стаў віцэ-капітанам каманды.
На працягу зімовага перапынку чэмпіянату 2009—2010 гадоў галоўны трэнэр півавараў Юры Максімаў перайшоў у крывароскі «Крыўбас», а Ражок стаў адным з гульцоў, якіх трэнэр па заканчэньні сэзона запрасіў да свайго новага клюбу. Перайшоў 1 ліпеня 2010 году ў «Крыўбас» у якасьці вольнага агента, паколькі кантракт з кіеўскім клюбам скончыўся да таго часу. Кантракт з крыварожцами быў падпісаны на 3 гады[6].
21 чэрвеня 2011 году падпісаў кантракт з адэскім «Чарнаморцам», пагадненьне было разьлічана на 3 гады[7]. Аднак у 2012 стаў гульцом беларускага клюбу «Менск», дзе хутка стаў гульцом асноўнага складу. У складзе менскіх «мяшчанаў» выйграў Кубак Беларусі й дэбютаваў у эўракубках. Гуляў пераважна на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы. У сьнежні 2013 году пасьля заканчэньня кантракту, пакінуў менскі клюб[8].
У студзені 2014 году вярнуўся на радзіму, падпісаўшы кантракт з клюбам першай лігі кіраваградзкай «Зоркай»[9]. У 2015 годзе выступаў за бабруйскую «Белшыну»[10]. У ліпені 2016 году падпісаў кантракт з гарадзенскім «Нёманам»[11]. У сьнежні 2016 году перайшоў у клюб «Віцебск»[12]. У жніўні 2017 году падпісаў кантракт з клюбам «Гомель»[13]. У лютым 2018 году перайшоў у клюб «Смалявічы»[14].
Remove ads
Дасягненьні
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2013
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2015
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads