Сяргей Русецкі
беларускі футбаліст і трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сярге́й Русе́цкі (нарадзіўся 8 сакавіка 1989 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец клюбу «Зорка-БДУ», за які ў 2006—2007 гадах выступаў у Першай лізе. У лютым 2008 году поруч з шэрагам іншых беларускіх гульцоў перайшоў у чэскі клюб «Мост»[3]. Зь цягам часу стаў адным з асноўных футбалістаў каманды. У пачатку 2012 году праз траўмы вярнуўся ў «Зорку-БДУ», за якую гуляў у Другой лізе. Другую палову сэзону 2012 году правёў у другім дывізіёне Швэцыі ў клюбе «Браге».
У пачатку 2013 году зноў стаў гульцом «Зоркі-БДУ», аднак неўзабаве быў арандаваны клюбам Найвышэйшай лігі «Менск». У складзе «Менска» правёў толькі адзін матч і ўлетку пакінуў каманду праз пашкоджаньні, да канца сэзону больш не зьяўляўся на полі. У сэзоне 2014 году пачаў выступаць за «Зорку-БДУ» ў Першай лізе, дзе быў адным зь лідэраў каманды. У жніўні 2014 году разам з таварышам па «Зорцы» Аляксеем Хадневічам на правах арэнды далучыўся да магілёўскага «Дняпра», аднак ня даў рады. Пагатоў, каманда паводле вынікаў сэзону выбыла ў Першую лігу.
З 2015 году зноў стаў гуляць за «Зорку-БДУ». Большую частку сэзону 2016 году прапусьціў праз траўмы. У сакавіку 2018 году далучыўся да ўзбецкай «Бухары»[4], аднак ужо ў чэрвені таго ж году пакінуў клюб[5]. У ліпені 2018 году вярнуўся ў Беларусь, узмацніўшы склад «Смалявічаў»[6]. Спачатку звычайна выходзіў на замену, пазьней пачаў зьяўляцца ў пачатковым складзе.
У студзені 2019 году перайшоў у менскі НФК[7]. Пакінуў каманду ў жніўні 2019 году[8].
Міжнародная
У студзені 2009 году выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў) на турніры ў Досе, дзе ў трох матчах забіў тры галы. 25 сакавіка 2011 году згуляў за моладзевую зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Чэхіі (0:2). У кастрычніку 2011 году быў запрошаны ў алімпійскую зборную Беларусі, у пачатковым складзе якой выйшаў у матчы супраць другой зборнай Расеі (2:3), аднак быў заменены ўжо ў першым тайме.
Трэнэрская
У лютым 2020 году быў прызначаны галоўным трэнэрам жаночай каманды «Зорка-БДУ»[9]. У лістападзе 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі A[10].
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads