Сяргей Усеня

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сяргей Усеня (нар. 4 сакавіка 1988 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Маладэчна-2018».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец менскай футбольнай школы «Алімпія». З 2004 году пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ. У асноўную каманду прабіцца ня здолеў, таму стаў аддавацца ў арэнды ў клубы Першай лігі, як то «Хваля», «Белшына», «Баранавічы», «Рудзенск».

У сакавіку 2011 году склаў угоду з жодзінскім «Тарпэда»[4], дзе гуляў за дубль. У ліпені быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею»[5], дзе здолеў замацавацца і на наступны сэзон перайшоў у гэты клюб на трывалай аснове. У лютым 2015 году пераехаў у чэмпіянат Армэніі, стаўшы гульцом клюбу «Алашкерт»[6][7], куды яго запрасіў іншы беларус Станіслаў Гнядзько. У студзені 2016 году вярнуўся ў «Гарадзею»[8], якая прасунулася ў Найвышэйшую лігу. У складзе «Гарадзеі» замацаваўся ў якасьці асноўнага правага абаронцы. У студзені 2017 году на два гады падоўжыў кантракт з клюбам[9]. У сэзоне 2017 году пачаў часьцей выходзіць на замену, гуляўчы пераважна зьлева ў абароне. У сэзоне 2018 году зноў стаў звычайна гуляць у першай адзінаццатцы.

У лістападзе 2018 году падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сэзон 2019 году[10]. У сэзоне 2019 году часьцей заставаўся на лаўцы запасных, прыцягваючыся да дублю, а ў верасьні і кастрычніку не гуляў праз пашкоджаньні. У сьнежні 2019 году падоўжыў кантракт з клюбам на наступны сэзон[11]. 2020 год пачынаў у стартавым складзе каманды, аднак у траўні атрымаў траўму, праз якую выбыў да канца году.

У студзені 2021 году трэнаваўся з «Крумкачамі», а неўзабаве выправіўся на прагляд у берасьцейскае «Дынама» і ў лютым падпісаў кантракт[12]. У складзе берасьцейцаў ыыкарыстоўваўся як гулец ратацыі, часьцей застаючыся на лаве запасных. У пачатку 2022 году трэнаваўся з бабруйскай «Белшынай», а ў сакавіку стаў гульцом «Смаргоні»[13]. У лютым 2024 году пакінуў «Смаргонь»[14] і далучыўся да «Маладэчна»[15].

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads