Эскільстуна

горад у Швэцыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Эскільстуна
Remove ads

Эскільстуна (па-швэдзку: Eskilstuna) — горад у Швэцыі, прыкладна за 115 км на захад ад Стакгольму, на рацэ Эскільстунаон, за некалькі кілямэтраў ад азёраў Мэлярэн і Ельмарэн. Цэнтар аднайменнай камуны ў лэне Сёдэрманлянд. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 67 359 чалавек.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Рака Эскільстунаон і гістарычны цэнтар Эскільстуны

Спачатку на месцы сучаснага гораду існавалі два гандлёвыя мястэчкі: Форс і Туна. Апошняя ўпершыню згадваецца ў летапісы пад 1104 годам, калі тут ужо існаваў культ Сьвятога Эскіля, які паводле адной зь легендаў, быў забітым паганцамі ангельскім манахам. У 1120 годзе Туна была ўжо цэнтрам біскупства, а прыкладна ў 1266 годзе была перайменавана ў «Эскілеву Туну» (па-швэдзку: Eskilstuna)[1]. Напрыканцы XVI стагодзьдзя Эськільстуна становіцца рэзыдэнцыяй герцага Карла, які пабудаваў тут замак Эскільстунагус (згарэў у XVII стагодзьдзі). У 1659 годзе кароль Карл X Густаў заснаваў на заходнім беразе Эськільстунаон горад, названы ў яго гонар — Карл Густаўсстад, дзе адразу ўзьніклі мануфактуры па вытворчасьці зброі (у 1833 годзе гэты горад увайшоў у склад Эскільстуны). З канца XVIII стагодзьдзя Эскільстуна становіцца важным прамысловым цэнтрам (асабліва мэталюргіі) і застаецца ім да 1970-х гадоў, калі шэраг прадпрыемстваў (Carl Gustafs stads gevärsfaktori, Eskilstuna Jernmanufaktur, Nickelfabriks AB Gottfrid Carlsson, Gense, August Stenman і іншыя) сталі зачыняць свае фабрыкі ў Эськільстуне. У 1990-я гады была пракладзеная чыгунка Svealandsbanan, што станоўча паспрыяла разьвіцьцю гораду. Найбольш значнай падзеяй у сучаснай гісторыі Эскільстуны зьяўляецца пажар 2009 году ў гатэлі Quality Hotel Statt.

Remove ads

Славутасьці

Thumb
Кляштарная царква (Klosters kyrka)
Thumb
Кавальні Радэмахэра
  • Стары горад
  • Кляштарная царква (1929)
  • Музэй гораду (па-швэдзку: Eskilstuna stadsmuseum)
  • Музэй індустрыйнай гісторыі Мунктэльмузэет (па-швэдзку: Munktellmuseet)
  • Кавальні Радэмахэра (музэй; па-швэдзку: Rademachersmedjorna)
  • Заапарк Parken Zoo

Асобы

  • Юакім Бэрг — саліст гурта Kent
  • Маркус Мустанэн — ударнік гурта Kent
  • Самі Сырвіё — гітарыст гурта Kent
  • Тува Карсан — сьпявачка
  • Міка Вяюрунэн — футбаліст

Дадатковыя зьвесткі

Каля 10 000 жыхароў Эскільстуны маюць фінскія карані (большасьць зь іх — гэта дзеці або ўнукі фінскіх рабочых эмігрантаў). Фінская мова і мэянкіелі маюць афіцыйны статус у Эскільстуне і некаторых суседніх камунах.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads