Сіманічы
вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сі́манічы[1] — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, на рацэ Сьвінавод і аўтамабільнай дарозе Лельчыцы — Тураў (Р128), за 25 км на паўночны захад ад раённага цэнтру Лельчыцы, за 52 км ад чыгуначнай станцыі Жыткавічы, за 42 км ад прыстані Тураў на рацэ Прыпяць. Сіманічы ўваходзяць у склад і зьяўляюцца цэнтрам Сіманіцкага сельсавету і камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Сіманічы».
Remove ads
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомы з 1520 году як сяло ў складзе Вялікага княства Літоўскага, дзяржаўная ўласнасьць. 3 1793 г. у складзе Расейскай імпэрыі, сяло Лельчыцкай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні.
3 20 жніўня 1924 году — цэнтар сельсавету.
У студзені 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 21 жыхара, а ўсяго за вайну загінула 108 жыхароў.
Насельніцтва
- 1840 год — 31 двор, 250 жыхароў
- 1886 год — 58 двароў, 376 жыхароў
- 1909 год — сяло: 154 двары, каля 850 жыхароў; маёнтак: 1 двор, 8 жыхароў
- 1917 год — сяло: 181 двор, 1055 жыхароў; маёнтак: 1 двор, 17 жыхароў
- 1940 год — 245 двароў, 1206 жыхароў
- 1998 год — 352 двары, 920 жыхароў
- 2000 год — 338 двароў, 907 жыхароў
Інфраструктура
Лясьніцтва Нацыянальнага парку «Прыпяцкі». Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы садок, больніца, дом прыстарэлых, аптэка, Дом быту, аддзяленьне сувязі, дзяржаўная крама, бутэрбродная (яна ж бар), прыватная крама, прыватны ларок, рэшткі былога велічнага калгаса.
Інфармацыя для турыстаў
Страчаная спадчына
- Царква
- Царква
Вусная народная творчасьць
- Каляндарная абраднасьць: Каляды, Шчодры, Стрэчаньне, Гуканьне вясны, Вялікдзень ды інш.
- Сямейная абраднасьць: Вясельле, Радзіны, Хрысьціны ды інш.
- Цэлы вянок пазаабрадавай лірыкі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads