Сіхатэ-Алінь
горны сьцяг From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сіхатэ-Алінь — горная краіна на Далёкім Усходзе Расеі. Даўжыня звыш 1200 км, шырыня каля 200 км. Працягваецца на паўднёвы захад ад вусьця Амуру да Ўладзівастоку ўздоўж узьбярэжжа Японскага мора. Найвышэйшыя вяршыні — Тардокі-Яні (2077 м) і Анік (1933 м) на поўначы горнага масіву. Сіхатэ-Алінь зьяўляецца аб'ектам №766 Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА[2].
Галоўны сымбаль Сіхатэ-Алінь — усурыйскі (сібірскі, амурскі) тыгар (каля 90% ад сусьветнай папуляцыі). Іншыя вядомыя эндэмікі Сіхатэ-Аліня — далёкаўсходні леапард (каля 30 зьвяроў) і ольгінская лістоўніца. Іншыя жывёлы — ізюбр, гімалайскі мядзьведзь; расьліны — жэньшэнь, кішміш, лімоньнік. Жывуць абарыгінальныя народы — нанайцы на поўначы (менш у цэнтры), удэгейцы на поўдні і ў цэнтры (менш на поўначы). Найбуйнейшыя населеныя пункты — горад Дальнягорск (39,6 тысячы жыхароў) і гарадзкі пасёлак Кавалерава (17,4 тысячы жыхароў). У гарах ідзе здабыча золата, волава, полімэталаў, каменнага і бурага вугалю. Сіхатэ-Алінь зьяўляецца вялікім водападзелам.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads