Тадэвуш Райхштайн

швайцарскі хімік, нобэлеўскі ляўрэат From Wikipedia, the free encyclopedia

Тадэвуш Райхштайн
Remove ads

Тадэ́вуш Райхшта́йн (па-польску: Tadeusz Reichstein; 20 ліпеня 1897, Улацлавэк, Расійская імпэрыя — 1 жніўня 1996, Базэль, Швайцарыя) — швайцарскі хімік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыялёгіі ці мэдыцыне (1950, сумесна з Эдўардам Кендалам і Філіпам Гэнчам) «за адкрыцьці, якія тычацца гармонаў кары наднырачнікаў, іх структуры і біялягічных эфэктаў».

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў польска-жыдоўскай сям’і Густавы Брокман й Ізыдара Райхштайна. Меў чатырох малодшых братоў.

Дзяцінства правёў у Кіеве, дзе бацька працаваў інжынэрам. З прычыны пагромаў у Расейскай імпэрыі бацька вырашыў вывезьці сям’ю. Тадэвуш пачаў навучацца ў школе-інтэрнаце Ены (Нямеччына). У 1907 яны пераехалі ў Цюрых (Швайцарыя).

Падчас навучаньня ў Вышэйшай тэхнічнай школе (ВТШ) займаўся ў Германа Штраўдынгера. Тут жа пазнаёміўся зь Леапольдам Ружычкам. У 1920 атрымаў дыплём, у 1922 року — доктарскую ступень у хімічнай інжынэрыі.

У 1927 року ажаніўся з Генрыетай Люіз Куорлес ван Афард, зь якой мелі дачку.

У 1929 пачаў выкладаць у ВТШ; з 1937 — асацыяваны прафэсар. Дасьледаваў араматычныя злучэньні ў каве ды цыкорыі[15]. У 1933 року, працуючы ў хімічнай лябараторыі Ружычкі, здолеў сынтэзаваць вітамін C. Цяпер гэты працэс носіць ягонае імя(d).

У 1938 року атрымаў пасаду прафэсара фармацэўтычнай хіміі ў Базэльскім унівэрсытэце, а з 1946 да выхаду на пэнсію ў 1967 року быў прафэсарам арганічнай хіміі.

У апошнія тры дэкады жыцьця зацікавіўся фітахіміяй і цыталёгіяй папаратнікаў, апублікаваўшы па гэтай тэме больш за 80 працаў.

Памёр 1 жніўня 1996 у 99-гадовым веку, на той час стаўшы найдаўжэй пражылым ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі.

Remove ads

Прэміі і ўзнагароды

Разам з Эдўардам Кендалам і Філіпам Гэнчам стаў ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі па фізыялёгіі ці мэдыцыне 1950 року за дасьледаваньні гармонаў наднырачнікаў, якія дапамаглі вылучыць картызон.

У 1951 року разам з Кендалам стаў ляўрэатам Кэмэранаўскай прэміі Эдынбурскага ўнівэрсытэту.

Ганаровы доктар Сарбоны (1947), Польскага ўнівэрсытэту ў Лёндане (1978), Гданьскай мэдычнай акадэміі (1995).

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads