Тамаш Ваўжэцкі

(1759—1816) міністар юстыцыі Царства Польскага From Wikipedia, the free encyclopedia

Тамаш Ваўжэцкі
Remove ads

Тама́ш Ваўжэ́цкі (7 сакавіка 1753, маёнтак Мейшты, Браслаўскі павет, Віленскае ваяводзтва, (цяпер Браслаўскі раён Віцебскай вобласьці) — 5 жніўня 1816, Відзы-Лаўчынскія, Новаалександраўскі павет) — адзін з кіраўнікоў Паўстаньня 1794 году.

Хуткія факты Галоўнакамандуючы Нацыянальнымі Узброенымі Сіламі, Папярэднік ...

Сын Тамаша Ваўжэцкага й Барбары з Тызэнгаўзаў [3].

Thumb
Т. Ваўжэцкі. Марка Белпошты, 1994

Навучаўся ў езуіцкай школе ў Відзах. Пасьля шлюбу жыў у маёнтку жонкі Кавалёва на Ковеншчыне. Узнагароджаны ордэнам Сьвятога Станіслава (1786)[4]. Дэпутат ад шляхты Браслаўскага павету на Чатырохгадовым Сойме Рэчы Паспалітай 1788—1792, дзе выступаў 169 разоў з палымянымі прамовамі, настойваючы на прыняцьці канстытуцыі. У пачатку Паўстаньня 1794 году дзейнічаў у чыне генэрала ў Браслаўскім павеце, потым — у Курляндыі. Вызначыўся ў штурме Лібавы і ў бітве пад Берасьцем. Пасьля паланеньня Т. Касьцюшкі ўзначаліў усё паўстаньне. Узяты ў палон, быў перавезены ў Пецярбург, дзе два гады знаходзіўся ў зьняволеньні. Пасьля ўступленьня на трон Паўла I вызвалены з турмы, вярнуўся на Радзіму. Зь цягам часу зьмяніў сваю арыентацыю на прарасейскую. У час вайны 1812 знаходзіўся ў Пецярбургу. Займаў у Царстве Польскім пасады сэнатара, ваяводы і міністра юстыцыі.

Пахаваны ў Відзах. Памяць пра Ваўжэцкага ўшанавана ў Браслаўскім гісторыка-краязнаўчым музэі.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads