Тарасова доля
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Тарасова доля» — апошняя паэма Янкі Купалы, напісаная да 125-годзьдзя з дня нараджэньня Тараса Шаўчэнкі. Паэма была завершаная 27 лютага 1939 году ў Менску і ўпершыню апублікаваная 3 сакавіка 1939 году ў газэце «Літаратура і мастацтва». Аўтограф паэмы захоўваецца ў Літаратурным музэі Янкі Купалы. Паэма мае падзагаловак «Памяці Тараса Шаўчэнкі».[1]
Remove ads
Апісаньне
У аснове сюжэту паэмы — жыцьцёвы шлях вялікага ўкраінскага Кабзара. Асноўныя падзеі яго біяграфіі абумоўліваюць рух аўтарскага апавяданьня і фабульную пабудову твору. Нягледзячы на пэўную сюжэтную прадвызначанасьць і ўвагу да канкрэтных фактаў, у паэме дамінуе лірычны пачатак. Мастацкі зьмест твору арыентаваны ня столькі на дакладнае апісаньне жыцьця і дзейнасьці Шаўчэнкі, колькі на пранікнёнае суперажываньне яго лёсу. Біяграфічныя факты служаць імпульсамі, што актывізуюць лірычны роздум аўтара, яго глыбокія разважаньні як аб долі Кабзара, так і аб долі яго народа. Таму ў кампазыцыі паэмы апавяданьне пра трагічнае, поўнае суворых нягодаў жыцьцё Шаўчэнкі «акальцавана» ўзьнёслым аповядам пра «шчасьлівае жыцьцё сацыялістычнае Ўкраіны», які ўтварае як бы пралёг і эпілёг твору.[1]
Ужо ва ўступе да паэмы пачынаецца тэма Кабзара, які прарочыў народу шчасьлівую будучыню. Шматпакутны шлях Шаўчэнкі асэнсоўваецца як тыповая зьява прыгоньніцкае рэчаіснасьці. Суворыя малюнкі перажытага разгортваюцца ў шырокія разважаньні аб несправядлівым ладзе, аб народных стогнах. Разам з тым поруч з паказам трагічных перыпэтыяў жыцьця ўслаўляецца сіла мастацтва, неадольнасьць бунтарскага слова, якое выказвае думы і памкненьні народу. Вобраз Тараса падаецца ў паэтыка-манумэнтальным пляне і пераклікаецца з вобразам Гусьляра ў паэме «Курган».[1]
Паэма адметная шырокімі абагульненьнямі, ёмістая паводле свайго зьместу. У творы арганічна спалучаюцца індывідуальна-стылявыя адметнасьці Купалы і народна-паэтычныя традыцыі беларускага і ўкраінскага слова. Для паэмы характэрныя шматлікія ўвасабленьні і адухаўленьні: Украіны, волі, няволі, гора і інш. У рытмічнай арганізацыі строфаў выкарыстоўваюцца асаблівасьці ўкраінскага каламыйкавага верша, што збліжае «Тарасову долю» з «Бандароўнай».[1]
Remove ads
Пераклады і мастацкія ўвасабленьні
Паэма перакладалася на грузінскую (М. Патарыдзэ), казахскую (Ж. Абдзірашаў), летувіскую (В. Бложа), латыскую (Ю. Ванаг), расейскую (Ус. Раждзественскі, Б. Турганаў), узбэцкую (Тулкун) і ўкраінскую (А. Малышка, М. Цярэшчанка) мовы. Ілюстрацыі да паэмы рабілі М. Бельскі і Я. Раманоўскі.[1] У 1975 годзе паэма была выдадзеная на грамадзкіх пачатках на беларускай, расейскай і ўкраінскай мовах у выглядзе кнігі-малюткі памерам 7×10 см, у якой былі выкарыстаныя малюнкі Т. Шаўчэнкі.[2]
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads