Янка Раманоўскі

беларускі маляр From Wikipedia, the free encyclopedia

Янка Раманоўскі
Remove ads

Я́нка Рамано́ўскі (24 жніўня 1928, Менск — 25 чэрвеня 1974, Менск) — беларускі мастак; пляменьнік Янкі Купалы. Названы маці, Леакадзіяй Дамінікаўнай, у гонар яе старэйшага брата — Янкі Купалы.[1]

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 24 жніўня 1928 у Менску. Правёў сваё дзяцінства побач зь Янкам Купалам: з нараджэньня і па 1941 год жыў у доме Янкі Купалы ў Менску і на дачы ў Ляўках.[2] Гэта прычынілася да таго, што большая частка мастацкай спадчыны Я. Раманоўскага была зьвязаная з адлюстраваньнем жыцьцёвага і творчага шляху Я. Купалы. З натуры маляваў партрэты паэта, яго сваякоў і знаёмых, купалаўскія мясьціны ў Менску і Ляўках.

Мастацкую адукацыю пачаў перад вайной у 11-гадовым узросьце ў Менскай студыі юных дараваньняў, дзе яго настаўнікамі былі В. Волкаў і М. Керзін. У 1947 годзе паступіў у мастацкае вучылішча, якое тады адкрылася ў Менску. З 1953 па 1959 год вучыўся ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, дзе набыў спэцыяльнасьць мастака-графіка. Сябра Саюзу мастакоў Беларусі, Я. Раманоўскі неаднойчы выбіраўся ў яго кіруючыя органы. З 1969 году і да канца жыцьця працаваў мастацкім рэдактарам часопіса «Маладосьць». Узнагароджаны граматай Вярхоўнага Савету БССР.[3]

Remove ads

Творчы шлях

Першым найбольш сталым творам Я. Раманоўскага стала яго дыплёмная праца ў інстытуце — створаная паводле матываў аднайменнага верша Я. Купалы сэрыя каляровых літаграфій «А хто там ідзе?» (1959, Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь). Творчы шлях мастака распачаўся са складаных тэматычных кампазыцый, але пазьней у сваім разьвіцьці талент Я. Раманоўскага набыў яскравую акрэсьленасьць ў напрамку партрэту.[3] Працаваў у разнастайнай тэхніцы: жывапіс, літаграфія, лінагравюра, акварэль, гуаш, аловак, вугаль).[2] Быў сярод першых беларускіх мастакоў, хто асвоіў новую па тым часе тэхніку — афорт[4], і першым, хто зьвярнуўся да партрэтаў бацькоў і бліскіх сваякоў Янкі Купалы.[5]

Remove ads

Постаць

« Янка Раманоўскі вытанчанасьцю аблічча нагадваў вялікага Купалу. Майстар псыхалягічнага партрэта мастак Янка Раманоўскі стварыў асабліва адухоўлены, асабліва беларускі вобраз Янкі Купалы »

Рыгор Барадулін. «Аратай, які пасьвіць аблокі»[6]

« Прастата і шчырасьць – вось што такое, у двух словах, быў наш Янка. Аднак гэта была не тая прастата, што мяжуе з праставатасьцю, і не тая шчырасьць, якая пры бліжэйшым знаёмстве аказваецца недалёкасьцю. Гэта была высокая прастата чалавека інтэлігентнага, далікатнага, за якою адчувалася парода, разумная шчырасьць натуры багатай, што заўсёды тоіць у сабе неспадзяванку »

Вера Палтаран. «Талент чалавечай дабраты»[7]

Выбраныя творы

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads