Чысьцякова

места ў Горлаўскім раёне Данецкай вобласьці Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia

Чысьцякова
Remove ads

Чысьцякова (па-ўкраінску: Чистякове, да 2016 г. — Тарэз) — места абласнога падпарадкаваньня ў Данецкай вобласьці Ўкраіны, разьмешчанае на ўсходзе вобласьці. Жыве агулам каля 82 900 чалавек. Былая назва паходзіць ад францускага камуніста Марыса Тарэза.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Паселішча было заснаванае ў 1778 годзе, з назвай Аляксееўка (з 1840Аляксеева-Лявонава, з 1857 да 1964Чысьцякова), якое ўваходзіла ў Таганроскую акругу Вобласьці Данскога казацкага войска Расеі. У 1800 годзе жыло 225 чалавек. У 1873 годзе тут жыло 1570 чалавек, 214 двароў, 3 будынкі. З 1860-х гадоў паселішча становіцца значным асяродкам вуглездабычы. Гэта паўплывала на разьвіцьцё места. У 1934 годзе населены пункт атрымаў статус места.

Remove ads

Насельніцтва

Рост насельніцтва ў Чысьцякове.

Больш інфармацыі рок, насельніцтва ...

Нацыянальны склад места Чысьцякова:

колькасьць частка, %
украінцы48 80750,8
расейцы43 35445,1
беларусы12301,3
татары12221,3
армяне2270,2
грэкі1410,1
Remove ads

Гаспадарка

Thumb
Мапа места Чысьцякова

За 2012 год прадпрыемствы места прадалі тавару на 1363,9 млн грывень (зь іх у вугальнай галіне — 1202,2 млн грывень).

Прамысловасьць

У месьце знаходзяцца наступныя галіны прамысловасьці: вуглездабыча, машынабудаваньне, каляровая мэталюргія, дрэваапрацоўка, харчовая, будаўнічыя матэрыялы. Некаторыя прадпрыемствы места:

  • «Торезантрацит»,
  • Завод жалезабэтонага крапленьня (ЗБШК)
  • Электратэхнічны завод (ТОВ «ТЕТЗ-ІНВЕСТ»)
  • ЗАТ "Цэнтральная ўзбагачальная фабрыка «Данецк»
  • «Харчовасмакавая фабрыка»
  • «Тормаш» (машынабудаўнічы завод)
  • Шахта «Тэра»
  • «Завод каляровых цьвёрдых сплаваў»
  • Фірма «Карбід» (каляровая мэталюргія)
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads