Татаркавічы
вёска ў Ясенскім сельсавеце Асіпавіцкага раёну Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тата́ркавічы[1] — вёска ў Асіпавіцкім раёне Магілёўскай вобласьці. Татаркавічы ўваходзяць у склад Ясенскага сельсавету. Разьмешчаная за 29 км на ўсход ад Асіпавічаў, 8 км ад чыг. ст. Ясень на лініі Асіпавічы — Бабруйск, 118 км ад Магілёва.
Remove ads
Гісторыя
Згадваецца ў 1560 годзе як вёска, што належала Восьцікам, у абмежаваньні сёлаў Сьвіслацкай воласьці ВКЛ[2]. У 1651 сяло Татаркаўшчына ў складзе прыватнафэўдальнага ўладаньня Сьвіслач. Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе ўключаная ў склад Расейскай імпэрыі. Меліся карчма, вадзяны млын. У 1897 годзе ўзгадваецца драўляная Пакроўская царква. У 1913 годзе мелася народная вучэльня. У 1931 годзе мелася кузьня. Цяпер маюцца крама, клюб[3].
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 19 жыхароў
- 2007 год — 22 жыхары, 20 двароў
- 1999 год — 40 жыхароў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads