Татарка (Асіпавіцкі раён)
працоўны пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тата́рка[2] — мястэчка[a] ў Беларусі, каля вытоку ракі Ваўчанкі. Уваходзіць у склад Асіпавіцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 698 чалавек[1]. Знаходзіцца за 12 км на паўднёвы ўсход ад Асіпавічаў, за 148 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 4 км на паўднёвы захад ад шашы М5 (E5). Чыгуначная станцыя на лініі Менск — Бабруйск.
Remove ads
Гісторыя


Упершыню Татарка ўпамінаецца ў 2-й палове XIX стагодзьдзя як вёска ў Бабруйскам павеце[3]. З 1873 году тут пачала працаваць станцыя Лібаўска-Роменскай чыгункі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Татарка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Татарку вярнулі БССР, у Асіпавіцкім раёне Бабруйскай акругі, з 1938 году ў Магілёўскай вобласьці. У 1944—1954 гадох у Бабруйскай вобласьці. З 1949 году працоўны пасёлак.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 0,3 тыс. чал.[4]
- XX стагодзьдзе: 1939 год — 0,8 тыс. чал.[4]; 1970 год — 1,6 тыс. чал.[4]; 1989 год — 1,2 тыс. чал.[4]; 1991 год — 1 тыс. чал.[4]
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 1 тыс. чал.[5]; 2006 год — 900 чал.; 2009 год — 771 чал.[6] (перапіс); 2016 год — 720 чал.[7]; 2017 год — 705 чал.[8]; 2018 год — 698 чал.[1]
Інфраструктура
У Татарцы працуюць дашкольная ўстанова, сярэдняя і музычная школы, амбуляторыя, паліклініка, клюб, пошта.
Remove ads
Эканоміка
Прадпрыемствы паліўнай прамысловасьці.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads