Тацьцяна Беланогая
беларуская паэтка, бардэса From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тацьця́на Белано́гая (нар. 24 чэрвеня 1984, Менск) — беларуская паэтэса і бард з Маладэчна. Пераможца конкурсу «Бардаўская восень-2004».
Remove ads
Біяграфія
Скончыла школу №6, любіла вандраваць і таму вырашыла паступаць на географа. У 2002 годзе стала студэнткай прыродазнаўчага факультэту пэдунівэрсытэту імя Максіма Танка. Атрымала другую вышэйшую адукацыю выкладчыка ангельскай мовы. Падчас вучобы ўдзельнічала ў бардаўскіх конкурсах. У 2004 годзе стала пераможцай конкурсу «Бардаўская восень» у Бельску-Падляскім, у 2007 — пераможцай конкурсу «ОРРА-2006» у Варшаве. Тацьцяна з альбомам была намінаваная ў прэміі «Сьпеўная паэзія» «Рок-Каранацыі-2006».
Remove ads
Дыскаграфія
- Там, дзе мы (дэма) (2004)
- Пабачыць сьвет (2006)
- Дзьвюхкроп’е (2008)
- Ніткі (2010)
- Сьвятло і цені (2013)
- Матылёк (2016)
Складанкі
- Чарнобыльскі вецер (2006) — «Чорны май»
- Барды Свабоды (2010)
Вонкавыя спасылкі
Тацьцяна Беланогая — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads