Таўрагіны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Таўрагіны
Remove ads

Таўрагіны[a][1], Таўрагіні[2] (лет. Tauragnai) — мястэчка ў Летуве, на возеры Таўрагінах. Цэнтар староства Ўцянскага раёну Ўцянскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 473 чалавек. Знаходзяцца за 17 км на паўднёвы ўсход ад Уцяны.

Хуткія факты

Таўрагіны — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.

Remove ads

Назва

Тапонім Таўрагіны ўтварыўся ад возера Таўрагінаў (Турогаў)[3], назву якога зьвязваюць з словамі «тур» і «рогі»[4].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Таўрагіны датуецца 1373 годам, калі тут існаваў драўляны замак. Паводле Хронікі Лівоніі Германа Вартбэрга, у 1375 годзе лівонскі магістар Вільгельм з Урымэрсгайму ўчыніў напад на некалькі паселішчаў ВКЛ, у тым ліку Таўрагіны[2]. У 1387 годзе вялікі князь Ягайла перадаў іх Віленскаму біскупству. У 1433 годзе крыжакі спалілі замак. Пад 1498 годам упамінаецца першы касьцёл.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Таўрагіны ўвайшлі ў склад Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва. На 1669 год тут было 40 двароў, на 1775 год — 28.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Таўрагіны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губэрні. На 1859 год у мястэчку было 25 будынкаў, дзеяў касьцёл, працавалі вінакурня і бровар.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Таўрагіны занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Таўрагіны апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1859 год — 263 чал.[5]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 473 чал.

Турыстычная інфармацыя

Thumb
Могілкавая капліца

Славутасьці

  • Капліца могілкавая (XIX ст.)

Заўвагі

  1. таксама Таўрогыні

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads