Томаш Вацлік

чэскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Томаш Вацлік
Remove ads

Томаш Ва́цлік (па-чэску: Tomáš Vaclík; нар. 29 сакавіка 1989 году) — чэскі футбаліст, брамнік. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Чэхіі. Удзельнік некалькіх чэмпіянатаў Эўропы.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Кар’еру пачынаў у «Віткавіцы», але потым перайшоў у склад жыжкаўскай «Вікторыі», зь якой у першым жа сэзоне дамогся падвышэньня да Першай лігі. У ліпені 2011 году Вацлік падпісаў трохгадовы кантракт зь нідэрляндзкім клюбам «Дэ Граафсхап»[4], аднак, як стала вядома, гулец ня здолеў прайсьці мэдычны агляд у Нідэрляндах і таму вярнуўся ў Прагу[5]. Працягваючы выступаць за «Вікторыю» ў Першай лізе, быў заўважаны праскай «Спартай», да табару якой далучыўся ў студзені 2012 году за 8,25 млн чэскіх кронаў.

У траўні 2014 году Вацлік падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Базэлем» з швайцарскай Супэрлігі[6]. Дэбют у першай камандзе адбыўся 19 ліпеня 2014 году ў гасьцявым пераможным матчы супраць «Аараў», які скончыўся зь лікам 2:1[7]. Чэх стаў асноўным брамнікам клюбу, правёўшы ў складзе швайцарцаў шэраг удалых сэзонаў. 9 ліпеня 2018 году Вацлік падпісаў кантракт з клюбам «Сэвільля» з гішпанскай Ля Лігі[8].

Міжнародная

Працягвацца да складу нацыянальнай зборнай Чэхіі пачаў у 2011 годзе, аднак, спачатку быў толькі трэцім брамнікам краіны. Дэбютаваў у зборнай 14 лістапада 2012 году ў таварыскай сустрэчы супраць зборнай Славаччыны, якая скончылася зь лікам 3:0 на карысьць чэхаў.

Remove ads

Дасягненьні

«Базэль»:

«Сэвільля»:

«Алімпіякос»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads