Тор (зэнітны ракетны комплекс)

расейскі зэнітны ракетны комплекс From Wikipedia, the free encyclopedia

Тор (зэнітны ракетны комплекс)
Remove ads

«Тор» — расейскі зэнітны ракетны комплекс, распрацаваны ў 1983 годзе.

Хуткія факты «Тор», Тып ...

Супрацьракетную выведку для ЗРК дапамага забясьпечыць радыёлякацыйная станцыя «Праціўнік»[5]. «Тор-М2» мог паражаць мэты на вышыні да 10 км і далечыні да 12 км. Кожная пускавая машына мела па 16 кіраваных ракетаў з інтэрвалам між пускамі да 2-х сэкундаў[6]. «Іжэўскі электрамэханічны завод» (Удмуртыя) у складзе канцэрну «Алмаз-Антэй» вырабляў бартавую апаратуру ракеты і баявую машыну ЗРК.

«Тор-М2» прызначаўся для абароны сухаземных войскаў падчас руху, а таксама кіраўнічых і вайсковых будынкаў. Адначасна апрацоўваў да 48 мэтаў, зь якіх суправаджаў да 10 паводле ступені пагрозы. Батарэя з 4-х баявых машынаў прызначалася для адначасовага паражэньня да 16 мэтаў з хуткасьцю палёту да 700 м/сэк[7]. Пры гэтым мяжа паражэньня пачыналася зь 10 м ад паверхні на адлегласьці ад 1 км[8].

Thumb
Дзяржавы-карыстальніцы ЗРК «Тор» (сінім, 2015 год)
Remove ads

Беларусь

У 2007 годзе «Менскі завод колавых цягачоў» спраектаваў і вырабіў досьледны ўзор корпуснага шасі «МЗКЦ-6922» для мантажу ЗРК «Тор»[9]. У 2011 годзе 120-я зэнітная ракетная брыгада ў Баранавічах атрымала на ўзбраеньне першую батарэю «Тор-М2»[10]. У 2012 годзе Ўзброеныя сілы Беларусі атрымалі на ўзбраеньне 2-і ЗРК «Тор». У жніўні 2013 году на сумесных вучэньнях «Баявая садружнасьць» у расейскім Ашулуку (Астраханская вобласьць) беларускія вайскоўцы паразілі з ЗРК «Тор» тры з чатырох мэтаў[11].

10 сьнежня 2013 году ў Беларусь прыбыла 3-я батарэя ЗРК «Тор-М2», якую накіравалі ў Баранавічы (Берасьцейская вобласьць) для ўтварэньня дывізіёну[12]. Трэцяя батарэя ЗРК паступіла на ўзбраеньне 120-й зэнітнай ракетнай брыгады Заходняга апэратыўна-тактычнага камандаваньня Вайскова-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі[10].

У лютым 2014 году правялі баявыя пускі з ЗРК на палігоне ў Гомельскай вобласьці[13]. Да красавіка ўтварылі дывізіён з трох батарэяў ЗРК «Тор-М2»[14]. На сьнежань 2016 году закупілі 4-ю батарэю ЗРК[15].

1 чэрвеня 2018 году на поўнач ад Астраўца адчынілі вайсковае мястэчка 1146-га зэнітнага ракетнага палка, які меў на ўзбраеньні «Тор-М2». Кожны ЗРК мог адначасна зьнішчыць да 8 мэтаў. 1146-ы полк прызначаўся для прыкрыцьця Беларускай АЭС, якую было відаць з вайсковага мястэчка[16]. 23 сьнежня 2022 году ў Беларусь прыбыла партыя ЗРК «Тор-М2К»[17].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads