Троцкае княства

From Wikipedia, the free encyclopedia

Троцкае княства
Remove ads

Тро́цкае кня́ства — удзельнае княства ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, якое існавала ў XIV — пачатку XV стагодзьдзя.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пасьля сьмерці вялікага князя літоўскага Гедзіміна ягоныя сыны — Альгерд і Кейстут — дамовіліся падзяліць паміж сабой уладу ў Літве. Альгерд стаў Вялікім князем, кіраўніком Вільняй і Ўсходняй Аўкштотай. Кейстут атрымаў заходнія вобласьці (сучасныя Заходняя Летува, Заходняя Беларусь і Падляшша), якія дзяліліся на Жамойць і іншыя землі, атрымаўшыя статус Троцкага княства са сталіцай у літоўскай крэпасьці Трокі).

У 1382 годзе падчас рамадзянскай вайны ў Вялікім Княстве Літоўскім 1381—1384 гадоў Кейстут, быўшы ўжо Вялікім князем, быў схоплены сваім пляменьнікам Ягайлам і зьняволены ў вязьніцы[1] ў Крэўскім замку, дзе загінуў пры смутных акалічнасьцях (верагодна, быў задушаны)[2]. Троцкім князем стаў Скіргайла — брат новага Вялікага князя Ягайлы . Сын Кейстута Вітаўт, жадаючы вярнуць бацькаўскія землі, распачаў другую грамадзянскую вайну. Барацьба скончылася складзеньнем Востраўскага пагадненьня, па якім Вітаўт атрымліваў Жамойць, Троцкае княства і станавіўся Вялікім князем літоўскім як васал караля польскага[3].

2 кастрычніка 1413 году па ўмовах Гарадзельскай уніі Княства ператваралася ў Троцкае ваяводзтва, якім з гэтага часу кіравалі ваяводы, прызначаныя Вялікім князем.

Remove ads

Тэрыторыя

Thumb
Мапа Вялікага Княства Літоўскага (Троцкае ваяводзтва адзначана чырвоным). Межы ваяводзтва ў цэлым адпавядалі межам княства[Крыніца?]

Прыкладныя межы княства выглядалі наступным чынам: ад мяжы з Лівоніяй на поўначы да гораду Кобрынін у Мазовіі на поўдні, і ад мяжы з Жамойцю і Польшчай на захадзе да віленскіх земляў на ўсходзе. У склад княства ўваходзілі такія гарады, як Коўна, Горадня, Наваградак.

Remove ads

Сьпіс князёў

Больш інфармацыі #, Імя ...

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads