Трыдэнцкі сабор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Трыдэ́нцкі сабо́р — XIX Сусьветны сабор, які адкрыўся 13 сьнежня 1545 року ў Трэнце (па-лацінску: Tridentum) зь ініцыятывы Папы Паўла III, галоўным чынам ў адказ на Рэфармацыю, і закрыўся там жа 4 сьнежня 1563, у пантыфікат Піюса IV. Быў адным з найважнейшых сабораў у гісторыі Каталіцкага Касьцёлу, бо зьбіраўся для таго, каб даць адказ рэфармацыйнаму руху. Лічыцца пачаткам Контрарэфармацыі.

Remove ads
Перадумовы
Пяты Лятэранскі сабор (1512—1517) пачаў рэформу царквы, але ў тэалёгіі не было разьвязана шмат спрэчных пытаньняў. Больш як 20-гадовае зацягваньне іх вырашэньня таксама было зьвязанае з палітычнаю сытуацыяй часу Рэфармацыі. Павал III вырашаў склікаць сабор у Трэнце 1 лістапада 1542, аднак з-за вайны супраць Францыі яго перанесьлі сьпярша на сакавік 1545 і ўрэшце здолелі адчыніць толькі ў сьнежні. Трыдэнцкі сабор быў адным з найзначнейшых сабораў у гісторыі Царквы, паколькі асноўнаю ягонаю мэтаю была рэакцыя на Рэфармацыю.
Remove ads
Вынікі

На саборы, апрача іншага, адбылося пацьверджаньне Нікейскага сымбалю веры, лацінскага перакладу Бібліі («Вульгаты»), прыняцьце другакананічных кніг у Біблію і Трыдэнцкага катэхізісу.
Сабор канчаткова ўсталяваў канон Сьвятога Пісаньня і вызнаў, што ўсе кнігі напісаныя пад натхненьнем Сьвятога Духа і ня могуць быць зьмененыя ці тлумачаныя так, як камусьці схочацца. Першародны грэх усеагульны, аднак змываецца хростам. Прынята, што чалавек бяз ласкі не ўратуецца. Кадыфікаваная форма служэньня літургіі лацінскага ўзору — так званая «Трыдэнцкая меса». Усяго было прынята 16 дагматычных пастановаў, якія складаюць большую частку каталіцкай дактрыны.
Колькасьць Айцоў сабора (біскупаў і прэлатаў з правам голасу), якія ўдзельнічалі ў яго працы, вагалася: на першай сэсіі прысутнічалі 34, а на дваццаць пятай і апошняй — 215. Ім дапамагалі тэолягі-кансультанты, сярод якіх былі знакамітыя дамініканцы Катарына і Сота, езуіты Лайнес і Сальмерон. Запрошаныя пратэстанцкія багасловы адмовіліся ўзяць удзел у дэбатах.
Пастановы сабора былі пацьверджаныя 26 студзеня 1564 року ў буле «Benedictus Deus».
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads