Трэнчынскі край

From Wikipedia, the free encyclopedia

Трэнчынскі край
Remove ads

Трэ́нчынскі край (па-славацку: Trenčiansky kraj) — адзін з васьмі краёў Славаччыны з адміністрацыйным цэнтрам у Трэнчыне.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Трэнчынскі край разьмешчаны на паўночным захадзе Славаччыны. Насельніцтва краю сягае 600 тыс. чалавек. Па тэрыторыі рэгіёну праходзяць шэраг горных ланцугоў: Малыя Карпаты на паўднёвым захадзе, Белыя Карпаты на паўночным захадзе, Яварнікі на поўначы, Стражаўскэ врхі ў цэнтры, Поваскі Інавец на поўдні, Утачнік на паўднёвым усходзе й горы Ж’яр на ўсходзе краю. Невялікія часткі гор Малая Фатра й Крэмніцкэ вэрхі таксама перасякаюць рэгіён. Найвялікшыя рэкі — Ваг на захадзе краю й Нітра на паўднёвым усходзе. Трэнчынскі край мяжуе з Жылінскім краем на паўночным усходзе і ўсходзе, Банскабыстрыцкім краем на паўднёвым усходзе, Нітранскім на поўдні, Трнаўскім на поўдні й паўднёвым захадзе, Чэхіяй на захадзе й паўночным захадзе.

Remove ads

Дэмаграфія

Шчыльнасьць насельніцтва складае 214 чалавек на км², што вышэй за сярэдні славацкі паказьнік у 110 чалавек. Такім чынам край займае другое пасьля Браціславы месца. Найбуйнейшыя месты краю — Трэнчын, Прэвідза, Поваска Быстрыца. У адносінах да нацыянальнага складу край зьяўляецца гамагенным — 97,3% насельніцтва назвалі сябе славакамі (астатнія лічацца чэхамі)[1].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads