Тумас Транстрэмэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тумас Ёста Транстрэмэр (па-швэдзку: Tomas Gösta Tranströmer [ˈtʊːmas ˈjœsˈta ˈtrɑːnˈstrœmər]; 15 красавіка 1931 — 26 сакавіка 2015) — вядомы швэдзкі паэт XX стагодзьдзя, пісьменьнік. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (2011).
Remove ads
Біяграфія
Паводле асноўнай прафэсіі — доктар-псыхоляг, а таксама прафэсійны піяніст. Апошнім часам жыў ў Стакгольме.
Аўтар 12 кніг вершаў і прозы, сярод якіх «17 вершаў» (17 dikter, 1954), «Згукі і сьляды» (Klanger och spår, 1966), «Жывым і мёртвым» (För levande och döda, 1989) і інш. Перакладаў на швэдзкую мову творы францускіх сюррэалістаў.
Беларускія пераклады
- Вершы / Тумас Транстромер; [Пер. са швед. Л. Баршчэўскага] // Annus Albaruthenicus = Год беларускі. — 2002. — С. 55 — 61.
- Транстрэмэр Т. Пад вольным небам: Выбр. вершы. Укладаньне, рэдагаваньне перакладаў Л. Баршчэўскага, пер. са швэдзк. У. Арлова, Л. Баршчэўскага, А. Башарымавай, А. Хадановіча. Прадм. М. Обэрга, У. Арлова. Паслясл. Н. Шэлера. Мн.: Зьміцер Колас, 2017. ISBN 978-985-7164-56-1.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads