Тымаці Снайдэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тымаці Снайдэр[5] (па-ангельску: Timothy Snyder, нар. 1969) — амэрыканскі гісторык. Доктар гістарычных навук. Выкладае ў Ельскім унівэрсытэце (ЗША). Аўтар шматлікіх публікацыяў і манаграфіяў, прысьвечаных гісторыі Ўсходняй Эўропы.
Remove ads
Remove ads
Дзейнасьць
У сваёй працы «Рэканструяваньне нацыяў: Польшча, Украіна, Летува, Беларусь (1569—1999 гг.)» гісторык выявіў вытокі шматлікіх гістарыяграфічных мітаў: у прыватнасьці, што летувіскі нацыянальны праект выбудаваны на скажэньні гісторыі, а цаной яго рэалізацыі сталася разбурэньне ўнікальнай культурнай прасторы з цэнтрам у Вільні.[6]
1 траўня 2010 году ў выдавецтве «Беларускага гістарычнага агляду» выйшаў у сьвет беларускі пераклад кнігі Т. Снайдэра «Рэканструяваньне нацыяў: Польшча, Украіна, Летува, Беларусь (1569—1999 гг.)». На беларускую мову працу пераклаў Генадзь Сагановіч, а сам аўтар напісаў уступ да беларускага выданьня.
19 траўня 2010 году ў Інстытуце Гётэ Т. Снайдэр выступіў у Менску зь лекцыяй на тэму паходжаньня народаў Усходняй Эўропы, адначасова адбылася прэзэнтацыя ягонай кнігі[7].
Remove ads
Беларускія пераклады
- Рэканструкцыя нацый: Польшча, Украіна, Літва і Беларусь, 1569―1999 : пераклад з англійскай / Тымаці Снайдэр. Мінск : Медысонт, 2010. 978-985-6887-74-4
- Крывавыя землі. Еўропа паміж Гітлерам і Сталіным / Тымаці Снайдэр ; [навуковыя рэдактары: Г. Сагановіч, У. Калаткоў] ; пераклад з англійскай [мовы С. Петрыкевіча]. Мінск : Медысонт, 2013. 978-985-6982-62-3
- Рэканструкцыя нацый: Польшча, Украіна, Літва і Беларусь, 1569—1999 : [пераклад з англійскай мовы] / Тымаці Снайдэр ; [навуковы рэдактар Г. Сагановіч]. Варшава : [б. в.], 2014. 978-985-6887-74-4
- Крывавыя землі : Еўропа паміж Гітлерам і Сталіным / Тымаці Снайдэр ; [адказны рэдактар Г. Сагановіч] ; пераклад з англійскай [мовы С. Петрыкевіча]. Мінск : Зміцер Колас, 2015. 978-985-6992-70-7
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads