Тытанія (спадарожнік Урана)
спадарожнік Урана From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тыта́нія — найвялікшы са спадарожнікаў плянэты Ўран, восьмы па памеры спадарожнік у Сонечнай сыстэме. Адкрыты разам з Абэронам Уільямам Гершэлем 11 студзеня 1787 року. Названы ў гонар гераіні п’есы Шэксьпіра «Сон у летнюю ноч». Імя было нададзенае спадарожніку Джонам Гершэлем у 1852 годзе. Большасьць зьвестак аб Тытаніі была атрыманая пасьля пралёту міжплянэтнага зонду Вояджэр-2 праз сыстэму Ўрана ў студзені 1986 году.

Remove ads
Арбітальныя ўласьцівасьці
Сярэдняя адлегласьць Тытаніі ад цэнтру Ўрану складае 435840 кілямэтраў, што робіць яе другім паводле аддаленасьці буйным спадарожнікам пасьля Абэрону. Кружнік Тытаніі амаль ня мае эксцэнтрысытэту й нахілу. Ён ляжыць унутры магнітасфэры Ўрану.[2] Падобна іншым аб’ектам яго спадарожнікавай сыстэмы, Тытанія мае незвычайныя поры году. Паўночнае і паўднёвае паўшар’і па чарзе разгортваюцца да Сонца, якое стаіць там у зэніце 42 гады, тады як супрацьлеглае паўшар’е цягам такога ж часу перажывае палярную ноч. З-за гэтай асаблівасьці пакуль атрымалася картаграфаваць толькі паўднёвыя паўшар’і спадарожнікаў Урану.
Remove ads
Будова


Тытанія ўтвораная са льду і скальных пародаў. Пэўна, яна мая ўнутраны падзел на скалістае ядро і ледзяную мантыю.[3] Радыюс ядра можа складаць дзьве траціны радыюсу Тытаніі, а маса — 58%. Меркаваны ціск у цэнтры Тытаніі складае 0,58 ГПа. На мяжы ядра й мантыі можа знаходзіцца акіян вадкай вады глыбінёй да 50 кілямэтраў з тэмпэратурай 190 К. Параўнальна старажытная і трохі чырвоная паверхня Тытаніі нясе на сябе сьляды як эндагенных, гэтак і экзагенных працэсаў. Паводле яркасьці сярод галоўных спадарожнікаў Урану яна саступае Арыэлю ды Мірандзе, але пераўзыходзіць Умбрыэль і Абэрон.[4] Паверхня Тытаніі пакрытая мноствам кратэраў памерам да 326 кілямэтраў, аднак саступае ў маштабах кратэраванасьці Абэрону. Для рэльефу Тытаніі характэрныя сыстэмы каньёнаў (хасматы) ды ўступаў (рыпы).[5] Найвялікшы каньён, Мэсына Хасмата, мае працягласьць 1500 кілямэтраў, ад роўніку да паўднёвага канцавосься.[5] На Тытаніі магчымыя крыявульканічныя працэсы, якія маглі прывесьці да ўзьнікненьня некаторых кратэраў.[6] Агулам уласныя назвы маюць 18 геаграфічных аб’ектаў на Тытаніі, сярод якіх дзьве хасмы, адзін рып і 15 кратэраў. Усе яны разьмяшчаюцца ў паўднёвым паўшар’і.
Remove ads
Атмасфэра
Інфрачырвоная спэктраскапія, праведзеная з 2001 па 2005 рок, паказалі прысутнасьць на паверхні Тытаніі вадзяных льдоў і дыяксыду вугляроду. Такім чынам, Тытанія тэарэтычна можа валодаць вельмі тонкай атмасфэрай зь ціскам каля 10 трыльённых бару.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads