Тэхнабанк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тэхнабанк — прыватны банк Беларусі, заснаваны ў 1994 годзе.
Выпускае і абслугоўвае аплатныя карткі Visa. Ажыцьцяўляе міжнародныя разьлікі праз Супольнасьць сусьветных міжбанкаўскіх фінансавых тэлекамунікацыяў ды зьяўляецца паручальнікам электронных грошай WebMoney ў беларускіх рублях. Асноўнымі пайшчыкамі зьяўляюцца сужэнцы Уладзіслаў і Алена Кацарэнкі, Ігар Курач і ірляндзкае прадпрыемства «Флітвуд файнэнс»[3]. Мае 6 філіялаў, 7 разьлікова-касавых цэнтраў, 3 цэнтры банкаўскіх паслугаў і 41 абменьнік[4].
Remove ads
Мінуўшчына
У траўні 2007 году праца Тэхнабанка спынялася праз распаўсюд па службовай сетцы віруса «Нешта»[5]. 14 сакавіка 2008 году хакеры ўкаранялі траянскі код на некаторыя старонкі беларускага сайта WebMoney, працу якога вядзе Тэхнабанк[6].
На 1 чэрвеня 2010 году статутны фонд складаў 46 586,9 мільёнаў рублёў[7]. 2 чэрвеня 2010 году да Тэхнабанку далучыўся Беларускі індустрыяльны банк, праз што Тэхнабанк набыў дазволы на адкрыцьцё і вядзеньне рахункаў у каштоўных мэталах, прыцягненьне і разьмяшчэньне каштоўных мэталаў і камянёў ва ўклады і на гандаль каштоўнымі мэталамі і камянямі[8].
2 сакавіка 2012 году затрымалі старшыню Назіральнай рады «Тэхнабанка» Ўладзіслава Кацарэнку. У верасьні 2012 году старшыня Сьледчага камітэту Беларусі Валеры Вакульчык заявіў: «Кацарэнка дапамагаў кіраўнікам прыватных кампаній ухіляцца ад выплаты падаткаў і збораў, прадастаўляючы ім падробленыя дакумэнты і рэквізыты падкантрольных яму лжэпрадпрымальніцкіх структураў — рэзыдэнтаў Расейскай Фэдэрацыі, краінаў Балтыі, Вялікабрытаніі. Таксама Кацарэнка абвінавачваецца як кіраўнік групы, якая займаецца незаконным абменам валюты». 31 студзеня 2014 году Ўладзіслава Кацарэнку выраклі да 7 гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем ва ўмовах узмоцненага рэжыму па 4-х артыкулах Крымінальнага кодэксу Беларусі за: 1) крадзеж шляхам злоўжываньня службовым становішчам, 2) незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць, 3) ухіленьне ад выплаты падаткаў, 4) махлярства[9].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads