Валеры Вакульчык

беларускі дзяржаўны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Валеры Вакульчык
Remove ads

Вале́ры Па́ўлавіч Ваку́льчык (нар. 1964, Радастава, Дарагічынскі раён, Берасьцейская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі вайсковы й дзяржаўны дзяяч.

Хуткія факты Кіраўнік Апарату Савету міністраў Беларусі, Прэзыдэнт ...

Кіраўнік Апарату Савета міністраў Беларусі (ад 22 траўня 2025 году)[1]. Памочнік Аляксандра Лукашэнкі па Берасьцейскай вобласьці (2020—2025).

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Радастава (Дарагічынскі раён, Берасьцейская вобласьць), дзе яго бацька Павал быў старшынёю калгасу[2].

У 1985 годзе скончыў Харкаўскую гвардзейскую вышэйшую танкавую камандную вучэльню (Украінская ССР). У 1985—1991 гадах праходзіў вайсковую службу ва Ўзброеных сілах СССР. Скончыў Вышэйшыя курсы ваеннай контарвыведкі КДБ СССР. У 1991—2008 — у Камітэце дзяржаўнай бясьпекі Беларусі. З 2008 году быў начальнікам Апэратыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзыдэнце Беларусі. У 2011 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі. З кастрычніка 2011 году — старшыня Сьледчага камітэту Беларусі.

16 лістапада 2012 году прызначаны кіраўніком КДБ Беларусі[3]. 12 студзеня 2014 году ўзнагароджаны Ордэн Айчыны 3-й ступені «за ўзорнае выкананьне вайсовага абавязку, службовых абавязкаў, высокі прафэсіяналізм і ўмацаваньне абараназдольнасьці дзяржавы»[4]. 3 верасьня 2020 прызначаны дзяржаўным сакратаром Савету бясьпекі Беларусі. 29 кастрычніка пераведзены на пасаду памочніка Лукашэнкі па Берасьцейскай вобласьці[5].

Remove ads

Міжнародныя санкцыя

31 жніўня 2020 году Вакульчык быў уключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяньнямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсыфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэньне мірных пратэстаў»[6].

2 кастрычніка 2020 году было аб’яўлена, што Вакульчык трапіў у Чорны сьпіс Эўразьвязу[7]. Акрамя таго, Вакульчыка ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія[8][9], Канада[10], Швайцарыя[11][12]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[13].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads