Т’ягу Сылва

бразыльскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Т’ягу Сылва
Remove ads

Т’я́гу Эмілія́ну да Сы́лва (па-партугальску: Thiago Emiliano da Silva; нар. 22 верасьня 1984 году, Рыю-дэ-Жанэйру, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, абаронца клюбу «Флумінэнсі» і нацыянальнай зборнай Бразыліі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Раньнія гады

Першай дарослай камандай Т’ягу Сылвы быў «Жувэнтудэ», неўзабаве ён прыцягнуў увагу эўрапейскіх клюбаў і адправіўся спачатку ў «Порту», а затым у 2005 годзе ў маскоўскае «Дынама», якое тады актыўна закупляла партугальскіх і бразыльскіх легіянэраў[3]. Т’ягу знаходзіўся толькі ў арэндзе, тэрмін якой скончыўся ў 2007 годзе, тады як кантракт з «дынамаўцамі» ў футбаліста дзейнічаў яшчэ да канца 2008 году. У Расеі Т’ягу сур’ёзна захварэў на сухоты. У 2006 годзе абаронца вярнуўся на радзіму, дзе выступаў за «Флумінэнсі». Ён стаў адным зь лідэраў каманды, якая здолела дайсьці да фіналу Кубку Лібэртадорэс у 2008 годзе.

«Мілян»

У сьнежні 2008 году Т’ягу далучыўся да «Міляну» за 10 мільёнаў эўра[4]. Дэбютаваў за клюб у таварыскай гульні супраць «Гановэру-96»[5]. Афіцыйны дэбют адбыўся ў матчы супраць «Сіены» на старце сэзону 2009—2010 гадоў[6]. У цэлым правёў сэзон на высокім узроўні, практычна не дапускаючы памылак, і зрэдку атрымліваючы траўмы. Улетку 2010 году гульцом зацікавіўся мадрыдзкі «Рэал», але «Мілян» адмовіў гішпанцам у продажы. 18 траўня 2011 году гулец падоўжыў кантракт зь «Мілянам» тэрмінам да 30 чэрвеня 2016 году[7].

«Пары Сэн-Жэрмэн»

14 ліпеня 2012 году гулец падпісаў кантракт з францускім клюбам «Пары Сэн-Жэрмэн» тэрмінам на 5 гадоў[8][9]. Паводле дамовы гадавая заробная плата гульца склала 12 мільёнаў эўра. У першым сэзоне выступаў за францускі клюб каманда сталася чэмпіёнам Францыі.

Remove ads

Міжнародныя выступы

Т’ягу Сылва быў абраны Дунгам да Алімпіяды 2008 году ў склад алімпійскай зборнай Бразыліі. Ён быў адным з двух гульцоў старэйшых за 23-гадовы ўзрост, іншым футбалістам стаў Раналдыньню. Да Алімпіяды Сылва правёў два таварыскіх матчы ў складзе зборнай, супраць зборнай Сынгапуру й Віетнаму.

Дасягненьні

«Флумінэнсі»:

  • Уладальнік Кубка Бразыліі: 2007

«Мілян»:

«Пары Сэн-Жэрмэн»:

  • Чэмпіён Францыі: 2013, 2014, 2015, 2016, 2018, 2019, 2020
  • Уладальнік Кубка Францыі: 2015, 2016, 2017, 2018, 2020
  • Уладальнік Кубка францускае лігі: 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2020
  • Уладальнік Супэркубка Францыі: 2013, 2015, 2017, 2018, 2019

«Чэлсі»:

Бразылія:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads