Украінская дапаможная паліцыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Украінская дапаможная паліцыя (па-нямецку: Ukrainische Hilfspolizei, па-ўкраінску: Українська поліція допоміжна) — агульны тэрмін для апісаньня паліцыйных падразьдзяленьняў, утвораных у канцы 1939 году, што складаліся пераважна з украінцаў на службе ў Генэрал-губэрнатарстве, а пазьней у Райсхкамісарыяце Ўкраіна[1]. Агульная колькасьць прыцягненых на службу ацэньваецца ў крыху больш за 35 000 чалавек[2].

Remove ads

Структура

Складалася амаль напоўніцу з украінцаў і дзейнічала ў рэгіёнах зь пераважна ўкраінскім насельніцтвам. У Любельскім дыстрыкце мела каля 40 пастарункаў, а ў Кракаўскім — каля 20.

Кадры для УДП падрыхтоўваліся на курсах у Закапаным і Хелме, а таксама ў паліцыйных школах у Кракаве і Любліне. Улетку 1941 году школы былі зьліквідаваныя, а замест іх 1 кастрычніка ў Лембэргу (цяпер Львоў) была створаная паліцэйская школа, якая праіснавала 3 гады[3].

Таксама існавалі два афіцэрскія курсы ў афіцэрскай школе Польскай паліцыі Генэральнага губэрнатарства ў Новым Сончу.

УДП карысталася мундырамі СС, Вэрмахту ды іншых узброеных сілаў III Райху. На фуражках мелі акруглы знак з жоўтым трызубам на блакітным тле.

Remove ads

Дзейнасьць

У Райсхкамісарыяце УДП пераважна выкарыстоўвалася для навядзеньня парадку сярод цывільнага насельніцтва, і яе магчымасьці абмяжоўваліся іншымі паліцэйскімі фармаваньнямі: Sonderdienst (стваранай са складу фольксдойчэ), Крымінальнай паліцыяй, паліцыяй на чыгунцы і транспарце ды паліцыяй па парадкаваньні і ахове прамысловых арганізацыяў.

На Галіччыне была створаная распараджэньнем ураду Генэральнага губэрнатарства ад 18 жніўня 1941 году замест украінскай народнай міліцыі. Тут УДП і Польская дапаможная паліцыя знаходзіліся ў падпарадкаваньні Ordnungspolizei у Кракаве.

Напрыканцы нямецкай акупацыі колькасьць чальцоў УДП ў Генэрал-губэрнатарстве складала крыху больш за 5000 асобаў, так і не дасягнуўшы плянаванага ліку ў 6000 праз брак ахвотных служыць у ёй.

Remove ads

Удзел у Галакосьце

Нацысты выкарыстоўвалі Ўкраінскую дапаможную паліцыю для арганізацыі і беспасярэдняга ўдзелу ў экзэкуцыях жыдоўскага насельніцтва. Украінцы выконвалі гэтыя абавязкі ня толкьі на ўласнай тэрыторыі, але таксама на тэрыторыі Польшчы, Беларусі і Летувы. Украінскія паліцыянты служылі ахоўнікамі ў канцэнтрацыйных лягерох[4].

У Крывым Рогу 15 кастрычніка 1941 году неідэнтыфікаваны паліцэйскі атрад СС разам зь сіламі Ўкраінскай дапаможнай паліцыі ўчынілі гвалт над 2500 цывільнымі і 800 палоннымі жыдамі[5].

Уначы 13 ліпеня 1942 году ўсе насельнікі Ровенскага гета былі зьнішчаныя СС-аўцамі і ўтрая большай колькасьцю ўкраінскіх паліцыянтаў[6]. УДП ўдзельнічала таксама і ў ліквідацыі гета па ўсёй Украіне[7]. Яны абложвалі гета, каб ніхто ня здолеў уцячы, вышуквалі жыдоў у хованках і перасьледвалі тых, хто намагаўся ўцячы. Яны таксама суправаджалі жыдоў да месца іхняе згубы, забіваючы тых, хто рухаўся ня надта хутка, і вартавалі, каб хто ня выбраўся зь мясьцінаў расстрэлаў[4].

Перасьлед палякаў

13 лістапада 1942 году чальцы Ўкраінскай паліцыі абрабавалі і забілі 32 палякаў і 1 жыда ў вёсцы Абуркі на Валыні. Пасьля ўчыненьня гвалту была спаленая і вёска[8]. 16 сьнежня 1942 году ўкраінскія паліцыянты пад нямецкім кіраўніцтвам забілі 360 палякаў у Язэрцах (былы павет Роўна)[8][9].

У Львове ў лютым — сакавіку 1944 году ўкраінскія паліцыянты арыштавалі маладзёнаў польскай нацыянальнасьці, многія зь якіх пазьней былі знойдзеныя мёртвымі, а іхнія дакумэнты зьніклі. 11 сакавіка 1944 году быў забіты сын Эдварда Сухарды. Украінскія паліцыянты спрабавалі скарыстаць дакумэнты польскага насельніцтва для эміграцыі і жыцьця на Захадзе[10]. Пасьля гэтага прадстаўнікі польскага ўраду распачалі перамовы з АУН-Б. Калі тыя не далі плёну, Kedyw распачаў у адказ апэрацыю пад назвай «Nieszpory». Былі забітыя 11 паліцыянтаў, пасьля чаго забойствы польскай моладзі ў Львове спыніліся[11].

Remove ads

Удзел у стварэньні Ўкраінскай паўстанчай арміі

Прыняцьце ў шэрагі УДП азначала магчымасьць атрымаць вайсковыя муштраваньні ды доступ да зброі, чым скарысталася Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў, вялікая колькасьць чальцоў якой знаходзіліся на службе ў паліцыі[12]. Кіраўніцтва бандэраўскай АУН 20 сакавіка 1943 году выдала сакрэтныя інструкцыі, якія наказвалі сваім чальцам, што ўваходзілі ў дапаможную паліцыю, дэзэртаваць адтуль са зброяй і далучацца да «вайсковых атрадаў АУН (СД)» на Валыні. Колькасьць абучаных і ўзброеных паліцыянтаў, якія перайшлі на бок будучай Украінскай паўстанчай арміі ўвесну 1943 году, ацэньвалася прыкладна ў 4—5 тысячаў чалавек. У некаторых мясьцінах гэты працэс суправаджаўся сутычкамі зь нямецкімі войскамі, што спрабавалі перапыніць дэзэртыраў[13].

Масавае дэзэртырства ўкраінскіх паліцыянтаў спрычынілася да ўтварэньня нямецкімі ўладамі польскай паліцыі на Валыні (102, 103, 104, 107, 202 батальёны паліцыі).

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы і заўвагі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads